19.11.2008 / 15:57

У другой палове тыдня моцны сьнег, завіруха 1

Прагноз надвор’я ў Беларусі на 20—22 лістапада

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 20 лістапада ў Беларусі будзе воблачна. Ноччу мокры снег з дажджом, па Віцебскай вобласці месцамі моцны мокры снег, слабая мяцеліца, па ўсходняй палове краіны на дарогах галалёдзіца.

Днём часам дождж. Вецер паўднёва‑заходні, 6—11 м/с, парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2 — плюс 4°С, днём плюс 2—8°С.

У Мінску 20 лістапада будзе воблачна. Ноччу мокры снег з дажджом, на дарогах галалёдзіца. Днём часам дожд. Вецер паўднёва‑заходні, 6—11 м/с, парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 1 да плюс 1°С, днём плюс 3—5°С.

У наступныя двое сутак, 21 і 22 лістапада, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. 21‑га месцамі ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні, паўднёва‑заходні, 5—10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 4 да плюс 2°C, днём ад мінус 1 да плюс 4°C.

На 22 лістапада сіноптыкі прагназуюць дрэннае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца снег, мокры снег, месцамі моцны, мяцеліца.
Па паўднёвым усходзе ападкі (мокры снег, дождж), месцамі галалёд. На дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні з пераходам на заходні, 5—10 м/с, у асобных раёнах парывы 15—18 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 5 — плюс 1°C, днём ад мінус 3 да плюс 3°C.

У Мінску 21 лістапада воблачна з праясненнямі. Часам невялікія ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні, паўднёва‑заходні, 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 2°С, днём плюс 1—3°С.

БелаПАН

photo.bymedia.net

0
Рыгор / Адказаць
19.11.2008 / 17:52
У Мінску 20 лістапада будзе воблачна. Га, а наконт Менску што там чутна?))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру