20.09.2018 / 10:41

З грошай прыбяруць подпіс Пракаповіча, а таксама выправяць памылку ў слове «пяцьдзясят» 13

Фота Ірыны Арахоўскай

Нацбанк у 2019 годзе выпусціць абноўленыя банкноты наміналам 5 і 10 рублёў, а ў 2020 годзе — 20 і 50 рублёў. Прычына простая — натуральны знос грошай.

Малюнкі на пярэднім і адваротным баках, а таксама колер і памер застануцца ранейшымі, аднак будуць унесеныя касметычныя змены, паведаміла прэс-служба ўстановы.

Што памяняецца на грошах?

  1. архітэктурныя збудаванні на банкнотах будуць прыведзены ў адпаведнасць з актуальным знешнім выглядам;
  2. з банкнотаў знікне подпіс Пятра Пракаповіча;
  3. надпіс «ПЯЦЬДЗЕСЯТ» будзе выпраўлены на «пяцьдзЯсят».
4
М / Адказаць
20.09.2018 / 10:47
Причина - просто включили печатный станок под предлогом "износ", ждем девальвации
0
мигелито / Адказаць
20.09.2018 / 11:25
Зараз зажывем! Шанцы пяцьдзясят на пяцьдзясят.
9
Юрась Беларус / Адказаць
20.09.2018 / 11:26
Ня ведаю як хто, але я асабіста перайшоў на электронныя грошы. Таму пытанне аб наяўных грошах і іх выглядзе мяне мала хвалюе. Адзінае, што патрэбна зрабіць, як мне падаецца, гэта выпусціць двухрублёўкі таксама і ў папяровым выглядзе, каб імі можна было папаўняць багнкаўскія карткі.
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру