20.09.2018 / 11:01

Лукашэнка сустракаецца з сакратаром камісіі Кампартыі Кітая па праверцы дысцыпліны 1

Для Беларусі важна далейшае паглыбленне ўзаемадзеяння з Кітаем.

Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з членам Пастаяннага камітэта Палітбюро Цэнтральнага камітэта Кампартыі Кітая, сакратаром Цэнтральнай камісіі КПК па праверцы дысцыпліны Чжаа Лэцзы, які 20-22 верасня наведвае Мінск, піша БелТА.

Візіт высокага кітайскага госця праходзіць у рамках рэалізацыі мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Адміністрацыяй Прэзідэнта Беларусі і міжнародным аддзелам ЦК КПК. На сёння запланаваны таксама перамовы Чжао Лэцзы з прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Румасам і кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Наталляй Качанавай. На заўтра запланавана яго сустрэча са старшынёй Савета Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам.

0
Сергей / Адказаць
20.09.2018 / 14:16
Ни о чем
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру