У новым рэйтынгу ФІФА, апублікаваным 20 верасня, зборная Беларусі апусцілася з 78-га на 80-е месца.
У Беларусі - 1 304 балы. Наперадзе - Канада (1307), ззаду - Кюрасаа, Люксембург, Уганда, Конга.
У верасні Беларусь перамагла ў Лізе нацый Сан-Марына і згуляла ўнічыю з Малдовай
Першая дзясятка выглядае так: Бельгія, Францыя, Бразілія, Харватыя, Уругвай, Англія, Партугалія, Швейцарыя, Іспанія, Данія.