Фота Сяргея Гудзіліна
У пятніцу тэмпература па краіне складзе +23.. + 28°С, у тым ліку ў Мінску — +23—25°С.
У суботу стане халадней, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Максімальная тэмпература днём +14.. + 19°С
23 верасня, у нядзелю, чакаецца халаднаватае надвор'е. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +3.. + 10°С, максімальная днём +12.. + 18. У Мінску — +14—16°С.
На панядзелак у сталіцы чакаецца моцны дождж.