20.09.2018 / 15:05

Загіпнатызаваў? Дзіўны выпадак у мінскім абменніку 11

Фота Ірыны Арахоўскай

Касір абменнага пункта МТБанка ў Мінску 17 верасня памылкова не ўзяла ў кліента лішнюю тысячу беларускіх рублёў. Гэтую інфармацыю finance.tut.by пацвердзіў намеснік начальніка ўпраўлення касавых аперацый банка.

— 17 верасня я працавала ў абменным пункце на вакзале. Звярнуўся мужчына з просьбай прадаць тысячу даляраў ЗША. Даў 11 купюр па сто рублёў, купюру ў 50 рублёў і назваў суму — 2150 рублёў. Ён так і сказаў, я паглядзела відэа потым. Нібы ўнушыў мне гэтую суму, — распавядае касір Вольга.

Жанчына падала заяву ў міліцыю. Па словах жанчыны, там сказалі, што ніякіх ашуканскіх дзеянняў не бачна.

Інфармацыю аб нястачы пацвердзіла намесніца начальніка кіравання касавых аперацый МТБанка Таццяна Лазар.

— Мы праглядалі на камеры відэаназірання і бачылі, што ў кабіну увайшоў мужчына сярэдніх гадоў, выняў грошы і сказаў: «Хачу купіць тысячу даляраў». Касір пералічыла грошы і чамусьці вырашыла, што там сапраўды 2150 беларускіх рублёў. Вакзал - гэта напружанае месца, дзе праходзіць вельмі шмат народу. Вядома, да сямі гадзін вечара яна ўжо моцна стамілася і, напэўна, таму памылілася, — распавядае жанчына.

У банку просяць мужчыну, якому выдалі лішнюю суму грошай, выйсці на сувязь.

1
яўхім / Адказаць
20.09.2018 / 15:12
Прапанаваць мушчыну працу дыктарам на ТБ у навінах.
1
Мімаходзь / Адказаць
20.09.2018 / 16:09
памылкова не ўзяла ў кліента лішнюю тысячу беларускіх рублёў
https://nn.by/?c=ar&i=216279
Калі тысяча залішняя, тады ў чым памылка?А калі у неабходнай суме грошай недаставала тысячы, то яна не залішняя. )))

А па гэтаму здарэнню - нічога дзіўнага: есць людзі з высокай уражлівасцю, як і людзі з высокімі здольнасцямі да выклікання. На тое есць прафесійны адбор пры ўладкаванні на працу.
1
Мікола / Адказаць
20.09.2018 / 16:45
Прапаную банку зрабіць меньш напружаны графік для супрацоўнікаў, самі ж прызналі - чалавек быў стомлены.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру