20 верасня ў Фларыдзе на 51-м годзе жыцця пасьля цяжкой хваробы памёр журналіст Яраслаў Беклемішаў. Апошнія гадзіны журналіст знаходзіўся ў рэанімацыі, паведамляе Радыё Свабода.

17 верасьня для аплаты лячэння Беклемішава ягоныя сябры абвясцілі збор сродкаў. На момант публікацыі сабралі амаль 9 тысяч даляраў. Да кампаніі далучыліся 157 чалавек.

У 1990-я Беклемішаў працаваў вядоўцам папулярнай праграмы «Крок» на Беларускім тэлебачанні. Пасля эміграваў у ЗША, дзе працягваў журналісцкую працу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0