20.09.2018 / 16:20

Транзітная віза ў ААЭ для беларусаў цяпер бясплатная 4

Заўсёды хацелі наведаць Арабскія Эміраты, але бянтэжыла цана на візу (больш за 100$)? Але цяпер усё змянілася, цяпер кожны зможа аформіць транзітную візу на 48 гадзін бясплатна або на 4 дні за невялікія грошы. Такое рашэнне прынялі ў МЗС ААЭ, пішуць vandrouki.by.

Для афармлення спатрэбіцца запоўніць анкету, загрузіць копіі пашпарта, фота квітка (з вылетам у трэцюю краіну на працягу 48 гадзін) у электронным выглядзе. Прыкладны час афармлення віз на сайце — 24 гадзіны (без уліку выхадных дзён і святаў ААЭ).

Калі ў вас транзіт у Абу-Дабі не большы за 24 гадзін, то транзітную візу ААЭ можна атрымаць бясплатна і па прылёце ў міжнародны аэрапорт Абу-Дабі. Але ўсё ж рэкамендуць афармляць візу загадзя, каб пазбегнуць чэргаў на атрыманне візы па прылёце. Кошт транзітнай візы з тэрмінам знаходжання 96 гадзін, як паведамлялася раней, істотна зніжаны і складае 14 даляраў ЗША (50 AED).

2
Шлях на Шры-Ланку / Адказаць
20.09.2018 / 16:51
Шыкоўная навіна! Дзякуй усім, хто клапаціўся пра гэтую палёгку!
1
Ліцьвін / Адказаць
20.09.2018 / 18:56
Вялікія справы робяцца крок за крокам... ;-)
0
Михал / Адказаць
20.09.2018 / 23:52
Не зря сборная ОАЭ в хоккей на рождественских турнирах играет за наш с вами счет!
Да и леса-поля-луга на 99 лет не просто так их шейхам наш шейх отдал.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру