Большасць сябраў выканаўчага камітэта Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) прагаласавалі за аднаўленне статусу Расійскага антыдопінгавага агенцтва (РУСАДА). Пра гэта гаворыцца ў паведамленні ў Twitter WADA.

«Сёння пераважнай большасцю выканаўчы камітэт WADA прыняў рашэнне аднавіць РУСАДА як арганізацыю, якая адпавядае [антыдопінгаваму] кодэксу», — заявіў прэзідэнт WADA Крэйг Рыдзі.

Рашэннем выканкама для РУСАДА таксама вызначаюца часовыя рамкі, на працягу якіх WADA павінна атрымаць доступ да базы даных і ўзораў былой Маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?