20.09.2018 / 17:24

Петыцыя за ўсталяванне памятнай шыльды ў гонар 100-годдзя БНР сабрала за суткі 2 тысячы подпісаў 29

На анлайн-пляцоўцы petitions.by працягваецца збор подпісаў пад петыцыяй «За ўсталяванне памятнай шыльды ў гонар 100-годдзя БНР».

За суткі петыцыя сабрала ўжо больш за 2 тысячы подпісаў.

Нагадаем, да 100-годдзя абвяшчэння БНР у Мінску павінны былі ўсталяваць памятную шыльду, грошы на якую грамада сабрала ў рэкордна-кароткі тэрмін.

Аднак шыльду да гэтага часу не ўсталявалі. Як паведамілі ў Мінгарвыканкаме, «паступіў шэраг зваротаў ад грамадзян Беларусі і прадстаўнікоў грамадскасці з негатыўным стаўленнем да пытання ўстаноўкі памятнай дошкі па вуліцы Валадарскага, 9. Пытанне аб мэтазгоднасці прыняцця рашэння Мінгарвыканкама па ўстаноўцы мемарыяльнай дошкі знаходзіцца на разглядзе».

Чытайце таксама:

Актывісты збіраюць подпісы за ўсталяванне памятнай шыльды ў гонар 100-годдзя БНР

Мінгарвыканкам: Шыльду да 100-годдзя БНР не ставім, бо атрымалі шмат негатыўных зваротаў ад грамадскасці

5
Неабыякавы беларус / Адказаць
20.09.2018 / 17:29
Галасуйма, людзі! Мы павінны зрабіць, каб гэтую шыльду ўсталявалі. Гэта - нашая спадчына!
5
да / Адказаць
20.09.2018 / 17:56
подписал
51
Folusz-Grodno / Адказаць
20.09.2018 / 17:59
А многие люди против,я в том числе.Деятели БНР создали несуществующее государство на бумаге,за что их почитать?
Паказаць усе каментары/ 29 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру