Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэм'ер-міністра Японіі Сіндза Абэ з перавыбраннем старшынёй Ліберальна-дэмакратычнай партыі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага кіраўніка.
«Гэта перамога сведчыць аб прызнанні вашай дзейнасці па павышэнні дабрабыту і бяспекі грамадзян Японіі, вашых заслуг па ўмацаванні пазіцый краіны на міжнароднай арэне», - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што разлічвае на далейшае плённае беларуска-японскае супрацоўніцтва і на магчымасць абмеркаваць з Сіндза Абэ ў найбліжэйшай будучыні перспектывы яго развіцця.
0
0
0
0
0
0