20.09.2018 / 22:14

ЗША пашырылі санкцыі супраць Расіі: пад іх трапіў «кухар Пуціна» і ПВК Вагнера дапоўнена 20

ЗША ўвялі санкцыі супраць 33 фізічных і юрыдычных асоб, звязаных з дзейнасцю расійскіх спецслужбаў і вайсковых органаў.

Фота: kremlin.ru.

Пра гэта заявіў падчас спецыяльнага тэлефоннага брыфінга афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнта ЗША.

«Асноўная частка сённяшняга дадатковага спіса тычыцца асоб, дзейнасць якіх звязаная з разведвальным сектарам Расіі», — адзначыў прадстаўнік Дзярждэпа.

Паводле яго слоў, санкцыі звязаныя, у прыватнасці, з умяшаннем Расіі ў выбары ў ЗША.

У спіс трапілі прыватная вайсковая кампанія (ПВК) Вагнера, Абаронлагістыка, а таксама авіязавод Гагарына ў Камсамольску-на-Амуры. Акрамя таго, забароны закранулі пецярбургскае Агенцтва інтэрнэт-даследаванняў, ТАА Concord Management and Consulting і Concord Catering.

У абноўлены спіс таксама патрапілі:

Яўген Віктаравіч Прыгожын (расійскі алігарх, рэстаратар, якога прэса называе «кухарам прэзідэнта Расіі» Уладзіміра Пуціна і звязвае з «фабрыкай троляў»)

Міхаіл Іванавіч Быстроў

Міхаіл Леанідавіч Бурчык

Крылова Аляксандра Юр'еўна

Ганна Уладзіславаўна Багачова

Сяргей Паўлавіч Полазаў

Марыя Анатольеўна Боўда

Роберт Сяргеевіч Боўда

Джэйхун Насімі Аглы Асланаў

Падкапаеў Вадзім Уладзіміравіч

Глеб Ігаравіч Васільчанка

Ірына Віктараўна Каверзіна

Уладзімір Венкаў

Віктар Барысавіч Нетыкша

Барыс Аляксеевіч Антонаў

Дзмітрый Сяргеевіч Бадзін

Іван Сяргеевіч Ермакоў

Аляксей Віктаравіч Лукашоў

Сяргей Аляксандравіч Маргачоў

Мікалай Юр'евіч Казачак

Павел Вячаслававіч Яршоў

Арцём Андрэевіч Малышаў

Аляксандр Уладзіміравіч Асадчук

Аляксей Аляксандравіч Пацёмкін

Анатоль Сяргеевіч Кавалёў

Корабаў Ігар Валянцінавіч

Сяргей Аляксандравіч Гізуноў

Акрамя таго, ЗША ўвялі санкцыі супраць Аддзела па распрацоўцы абсталявання пры Цэнтральнай вайсковай камісіі Кітая і яго дырэктара за ўдзел у буйных здзелках з Росабаронэкспартам.

52
Янка / Адказаць
20.09.2018 / 21:31
Ну и что? Сша прозевали рывок России. Сейчас это просто палки в колеса.
2
Litvin / Адказаць
20.09.2018 / 21:40
А санкцыі за набыцьцё ў Масковіі нафты і газу калі? Нафта й газ там здабываюцца на незаконна анэксаваных тэрыторыях татараў, хантаў, мансі, башкіраў.
1
Мікола))) / Адказаць
20.09.2018 / 22:29
Янка / Адказаць
20.09.2018 / 21:31
Ну и что? Сша прозевали рывок России. Сейчас это просто палки в  колеса.

Палки в колеса расейскім пэнсыянэрам))))) ахахахаха
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру