20.09.2018 / 21:16

Вясковы дзед закахаўся ў маладую дзяўчыну і ўзарваў ёй дом — падрабязнасці 50

15 верасня ў вёсцы Насовічы, што ў Добрушскім раёне, грымнуў выбух. Не надта вялікі, на шчасце, у адным з мясцовых дамоў выбіла шыбу ды трохі параніла мужчыну. Цікава, што прычынай «тэракту» стала нераздзеленае каханне мясцовага пенсіянера да маладой дзяўчыны, паведамілі гомельскія «Моцныя навіны».

Пра 61-гадовага Уладзіміра Іванавіча жыхары Насовіч адгукаюцца станоўча. Кажуць, добры мужык, адэкватны, не алкаголік. Раней працаваў трактарыстам. Выдатна ведаў сваю працу, добры работнік, «з галавой», заўсёды меў розум.

Але ж на пенсіі розум Уладзміра Іванавіча трохі засланіла каханне да мясцовай жыхаркі.

Настассі — 29 гадоў. Пра яе мясцовыя кажуць так: «Кахае ўсіх — вось яе занятак».

Жанчына нідзе не працуе. Яна замужам, муж ездзіць на вахты ў Расію, працуе там на будоўлях кранаўшчыком.

Праўда, як кажуць у Насовічах, наяўнасць мужа не перашкаджае Анастасіі заводзіць часовыя раманы.

Але ж на каханне пенсіянера жанчына не адказала. Яна знайшла сабе іншага «фаварыта» — мясцовага хлопца, амаль свайго равесніка. Той нідзе не працаваў, выпіваў, але ўсё ж падабаўся Настассі больш за пажылога кавалера.

Цікава, што не толькі Анастасія замужам. Жанаты і Уладзімір Іванавіч. Мае дзяцей і нават унукаў. «Дзеці яго старэйшыя за тую каханку», — кажуць у Насовічах.

Але ж шлюб шлюбам, а каханне аказалася мацнейшым. Мацнейшым настолькі, што Уладзімір Іванавіч вырашыў — не мне, дык нікому. І сабраў самаробнае выбуховае прыстасаванне. А пасля — прымацаваў яго на шыбу ў доме сваёй каханай.

Выбух быў не вельмі моцным, ад яго выбіла шыбу і трохі параніла маладога палюбоўніка Анастасіі.

У выніку пенсіянера затрымалі. Мясцовая міліцыя і Следчы камітэт пакуль не пракаментавалі сітуацыю.

УШ

4
МИНЧУК / Адказаць
20.09.2018 / 21:24
Жизнь за плечами а ума нет.
26
Мікола))) / Адказаць
20.09.2018 / 21:29
Пенсіянер хацеў пабудаваць з жанчынай рамантычныя адносіны.

Цікава, на якой падставе ён зрабіў такую выснову. Ці не дала яна сама нагоды?
10
яўхім / Адказаць
20.09.2018 / 21:31
Гома савецікус
Паказаць усе каментары/ 50 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру