Маскоўскі суд узяў пад варту жыхара Мазыра, якога абвінавачваюць у «жорсткім абыходжанні з жывёламі». Аказалася, што мазырскага скуралупа раней асудзілі на 7 гадоў за падпал праваслаўнага храма, піша Следчы камітэт.
Суд Мазырскага раёна ў 2007 годзе асудзіў абвінавачанага ў жывадзёрстве на 7 гадоў калоніі за падпал праваслаўнай царквы ў Мазыры.
Яго вызвалілі ў 2012 годзе, а пасля затрымалі за апаганьванне двух мазырскіх храмаў.
У 2013 годзе да яго ўжылі прымусовыя меры бяспекі і лячэння.