У Лагойску мужчына і жанчына выкралі ў царкве грошы і ювелірныя вырабы, паведамляе БелТА.
Крадзеж з храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца адбыўся ў ноч на 13 верасня. Невядомыя, узламаўшы акно, трапілі ў памяшканне царквы і выкралі 44 срэбныя ланцужкі і 175 рублёў. Агульная страта склала амаль 1100 рублёў.
Двух падазраваных затрымалі. Выкрадзенае часткова канфіскавана. Супраць іх распачалі крымінальную справу па ч.1 арт.205 КК (крадзеж).