20.09.2018 / 22:32

Серыі пашпартоў Башырава і Пятрова супадаюць з серыяй пашпартоў іншых агентаў ГРУ 18

The Bellingcat сумесна з журналістамі расійскага выдання The Insider апублікавалі новыя пацверджанні датычнасці Аляксандра Пятрова і Руслана Башырава, якія падазраюцца ў атручванні Сяргея і Юліі Скрыпалёў у брытанскім Солсберы, да расійскай ваеннай разведкі.

Аказалася, што ў файле пра Башырава ёсць такі самы грыф сакрэтнасці, а таксама тэлефонны нумар Міністэрства абароны Расіі, якія раней заўважылі на дакументах Пятрова.

На прыналежнасць падазраваных да ГРУ таксама паказваюць нумары іх пашпартоў. Дакументы Башырава і Пятрова заканчваюцца на 294 і 297. Блізкі па нумары замежны пашпарт у іншага супрацоўніка ГРУ Эдуарда Шырокава (Шышмакова), якога Чарнагорыя абвінавачвае ў спробе арганізацыі дзяржаўнага перавароту. У яго такі самы нумар пашпарта, але на канцы лічбы 323.

Хутчэй за ўсё, супрацоўнікі ГРУ атрымліваюць пашпарты асаблівай серыі — а калі гэта так, то любы ахвочы, атрымаўшы доступ да базы пашпартоў, можа знайсці ўсіх супрацоўнікаў гэтай арганізацыі.

0
Павел Ас / Адказаць
20.09.2018 / 22:42
Так ТУПА спаліць усіх сваіх агентаў маглі толькі расейцы :) І перадзелаць не атрымаецца, ужо засвяціліся РУСО-ТУРІСТО :) Ну што Вова шах і мат :)
0
агонiя лукашызма / Адказаць
20.09.2018 / 22:51
Тэрарызм на узроунi дзяржавы. Фашызанутай.
34
шлёма / Адказаць
20.09.2018 / 22:59
Не надо нас держать за лохов. Паспорта выдаются всем без исключения и ГРУ , в том числе, НА ОБЩИХ ОСНОВАНИЯХ, чтобы не могли их вычислить.
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру