20.09.2018 / 23:43

Прэм'ер Нарвегіі: Мы павінны быць гатовымі да кібератак з Расіі

Прэм'ер Нарвегіі Эрна Сульберг заявіла, што Расія можа паспрабаваць распачаць кібератакі падчас найбуйнейшых за 16 гадоў вучэнняў НАТА Trident Juncture 2018 у кастрычніку, паведамляе NTB.

Вучэнні пройдуць з 25 кастрычніка па 7 лістапада з удзелам усіх відаў узброеных сіл, у іх возьмуць удзел каля 40 тысяч вайскоўцаў з 31 краіны.

«Мы павінны зважаць на тое, што Расія або любая іншая краіна могуць захацець выпрабаваць нас, выкарыстоўваючы фэйкавыя навіны ці кібератакі падчас восеньскіх вучэнняў НАТА», — сказала Сульберг.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру