Дзярждэпартамэнт ЗША увёў санкцыі супраць абароннай структуры Кітая ў сувязі з закупкай у Расіі знішчальнікаў Су-35 і зенітна-ракетных комплексаў С-400. Па словах прадстаўніка Дзярждэпа, санкцыі нацэлены на абмежаванне расійскага гандлю зброяй.
Новыя санкцыі ЗША накладзеныя на дэпартамент узбраенняў Цэнтральнага ваеннага савета КНР і на яго кіраўніка Лі Шанфу.
Яны сталі першымі, да каго ЗША прымянілі санкцыі за супрацоўніцтва з Расіяй.
Нагодай стала купля Кітаем у Расіі дзесяці знішчальнікаў Су-35 у снежні мінулага года і абсталявання для зенітна-ракетных сістэм С-400 ў гэтым годзе, гаворыцца ў заяве Дзярждэпартамента ЗША
Закон «Аб супрацьдзеянні супернікам Амерыкі пры дапамозе санкцый» (CAATSA) дазваляе міністэрству фінансаў ЗША ўводзіць санкцыі супраць кампаній і фізічных асоб, якія заключылі значныя здзелкі з расійскімі ваеннымі экспарцёрамі або якія прадстаўляюць іх інтарэсы людзьмі.
«Канчатковая мэта гэтых санкцый — Расія. У гэтым кантэксце закон аб супрацьдзеянні не скіраваны на падрыў эканомікі якой-небудзь канкрэтнай краіны», - цытуе агенцтва Рэйтэр неназванага амерыканскага чыноўніка, што паразмаўляў з рэпарцёрамі некалькіх выданняў.
«Мэта санкцый — аказаць ціск на Расію ў адказ на яе дзеянні», - цытуе гэтага ж чыноўніка агенцтва Франс прэс