У суботу, 22 верасня, у Мінску пройдзе велапрабег і свята з нагоды «Дня без аўтамабіля», у сувязі з чым на ўвесь дзень перакрыюць участак вуліцы Леніна.
Guvd.gov.by
22 верасня, з 6-й раніцы да 24 гадзіны, будзе перакрытая частка вуліцы Леніна (ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Кірава) для руху ў абодвух напрамках.
Велапрабег ж будзе праходзіць па праспекце ад вуліцы Леніна да Нацыянальнай бібліятэкі.
У ДАІ паведамляюць, што арганізуюць аб'езд па вуліцы Энгельса, на ўчастку ад вуліцы Кірава да вуліцы Карла Маркса, а таксама па іншых сумежных вуліцах.