У горадзе Сірак'юс, штат Нью-Ёрк, адбылася страляніна, у выніку якой пацярпелі прынамсі сем чалавек. Пра гэта паведамляе газета The Post-Standard.

Па дадзеных выдання, сярод пацярпелых — 10-гадовае дзіця. Відавочцы здарэння паведамілі, што чулі ад 10 да 15 стрэлаў. Акрамя таго, яны адзначылі, што стралялі некалькі чалавек.

Cтраляніна пачалася на памінках, на якіх сабраліся каля 50 чалавек.

У праваахоўных органах пакуль не паведамілі прычыну, а таксама не ўдакладнілі колькасць пацярпелых. Інфармацыі аб стане параненых не паступала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0