У чэрвені 2017 года Чан Дай Куанг наведваў Мінск, фота president.gov.by
У Ханоі памёр прэзідэнт В'етнама Чан Дай Куанг. Краіну ён узначальваў з 2016 года
Прэзідэнт В'етнама Чан Дай Куанг памёр ва ўзросце 61 года ў Цэнтральным вайсковым шпіталі в'етнамскай сталіцы. Туды ён быў дастаўлены ў крытычным стане з-за праблем з сэрцам, паведамляе выданне VN Express, паведамляе РБК.
Чан Дай Куанг нарадзіўся ў 1956 годзе. Доўгі час ён працаваў у органах дзяржаўнай бяспекі, а ўзначаліў краіну ў 2016 годзе замест Чыонг Тан Шанга.