У Мінску 21 верасня можа быць пабіты тэмпературны рэкорд 1975 г., паведамілі БЕЛТА ў Гідрамеце.
«У Мінску 20 верасня максімальная тэмпература паветра склала 28,1 градуса цяпла. Папярэдні раз тэмпературны рэкорд гэтага дня адзначаны ў гэты дзень у 1975 года — 26,5 градуса. Сёння ў сталіцы таксама можа быць перавышаны абсалютны максімум дня. Па прагнозах, тэмпература паветра складзе каля 26 градусаў цяпла. Раней 21 верасня цяплей за ўсё было ў 1975 годзе — плюс 25,7 градуса», — распавялі ў Белгідрамеце.
Максімальная тэмпература паветра 20 верасня склала ад 24 градусаў цяпла па поўначы краіны да 29 градусаў па паўднёвым захадзе, сярэднясутачная - ад 17 да 20 градусаў цяпла. «Такі тэмпературны фон на 7-9 градусаў вышэй за кліматычную норму.
Гэта ліпеньскае надвор'е, а не бабіна лета», — падкрэслілі сіноптыкі.
У суботу, 22 верасня, у Беларусь пачнуць паступаць халодныя паветраныя масы з Балтыйскага мора і тэмпература пачне паніжацца. На наступным тыдні чакаецца халоднае, няўстойлівае і ветранае надвор'е.