У сталіцы да лета 2019 года плануюць распрацаваць і запусціць віртуальныя праязныя на метро і наземны транспарт. Пра гэта распавёў намеснік старшыні праўлення БПС-Сбербанка Алег Бародка падчас Мінскага транспартнага форуму, піша Tut.by.
Віртуальны праязны можна будзе купіць на спецыяльным сайце. Там жа можна будзе выбраць тэрмін яго дзеяння або колькасць паездак.
Абмен дадзенымі будзе адбывацца ў момант кантакту банкаўскай карты з валідатарам, пасля чаго сістэма аўтаматычна распазнае віртуальны праязны. Сэрвіс будзе даступны для картак ўсіх беларускіх банкаў.
У перспектыве для аплаты з дапамогай віртуальнага праязнога можна будзе выкарыстоўваць смартфон ці гадзіннік з тэхналогіяй NFC.
Новы фармат праязнога дакумента плануюць распрацаваць у працяг транспартнага праекта па бескантактавай аплаце праезду. Год таму такая магчымасць з'явілася ў метро, а на днях анансавалі яе ўкараненне ў наземны транспарт у 2019-м.