vzsar.ru
Здарэнне адбылося 19 верасня ў в. Балашы, што ў Вілейскім раёне, піша Рэгіянальная газета.
Пра тое, што ў яе двары гарыць хлеў, гаспадыня паведаміла выратавальнікам.
Калі тыя прыехалі, хлеў, а таксама салома ў ім і каля яго гарэлі адкрытым полымем.
У выніку пажару пабудова цалкам згарэла. Агонь пашкодзіў салому.
— Пажар здарыўся з-за таго, што гаспадыня побач з пабудовай паліла смецце. Яна сачыла за вошгнішчам, але ў нейкі момант адышлася за вадой, каб заліць рэшткі, што яшчэ тлелі. Тады з-за ветру агонь ізноў разгарэўся і перакінуўся на будынак, — распавёў інжынер інспекцыі нагляду і прафілактыкі Аляксандр Казакевіч.