21.09.2018 / 13:42

Прычынай смерці прэзідэнта В'етнама стаў рэдкі вірус, ад якога няма лекаў. Дарэчы, ён прыязджаў у Беларусь 19

kremlin.ru

Прэзідэнт В'етнама Чан Дай Куанг, які памёр у пятніцу на 62-м годзе жыцця, пакутаваў на рэдкае віруснае захворванне. Пра гэта паведаміў Нгуен Куок Чыеу, кіраўнік спецыяльнага медыцынскага ўпраўлення В'етнама, адказнага за клопат пра здароўе кіраўнікоў гэтай краіны, паведамляе VnExpress.

«Гэта рэдкае і небяспечнае віруснае захворванне, ад якога ў свеце пакуль не існуе лекаў», — сказаў Нгуен Куок Чыеу.

Паводле яго слоў, гэтае захворванне ў Чан Дай Куанга было выяўлена ў ліпені 2017 года. З тых часоў яго лекавалі на радзіме, а таксама ў Японіі.

«Эксперты і дактары з Японіі займаліся лячэннем прэзідэнта каля года, але няма лекаў, каб цалкам вылечыць гэтую хваробу, яе можна было толькі замарудзіць», — сказаў Нгуен Куок Чыеу.

Нагадаем, што ў канцы чэрвеня 2017 года Чан Дай Куанг наведваў Беларусь.

0
Ганьба прагніўшаму палітбюро! / Адказаць
21.09.2018 / 13:57
Гэта не той што закупіў замест РФаўскіх верталётаў - Амерыканскія?
0
Нонстоп / Адказаць
21.09.2018 / 14:00
Значыць ГРУшнікі з прабіркамі ўжо вылецелі ў В'етнам.
0
Жывена / Адказаць
21.09.2018 / 14:05
Ага вірус! бездары.
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру