Грамадства1313

Міністр інфармацыі назваў сваю любімую газету

Фота Волі Афіцэравай

Сёння міністр інфармацыі Алесь Карлюкевіч сустрэўся са студэнтамі і выкладчыкамі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Куляшова, якім распавёў, што думае пра сітуацыю з друкаванымі і інтэрнет-СМІ, піша БелТА.

«Інтэрнэт-выданні карыстаюцца ў свеце ўсё большай папулярнасцю, але ў друкаваных СМІ ёсць свой чытач, і яго нямала, — адзначыў міністр інфармацыі. — Пры гэтым шматлікія друкаваныя СМІ паспяхова сумяшчаюць сваю працу і ў сацсетках».

На думку Аляксандра Карлюкевіча, будучыня ёсць перш за ўсё ў тых друкаваных выданняў, дзе будзе больш аналітыкі, цікавых творчых матэрыялаў, ацэнак аўтарытэтных экспертаў. Да прыкладу, цяпер вялікай папулярнасцю карыстаюцца штотыднёвікі, якія даюць аб'ектыўную ацэнку сітуацыі ў краіне і свеце.

Міністр інфармацыі прызнаўся, што яго любімым выданнем па-ранейшаму застаецца газета «Звязда», дзе ён доўга прапрацаваў.

Акрамя таго, ён увесь час чытае «СБ. Беларусь сегодня», расійскую «Літаратурную газету» і іншыя выданні.

Каментары13

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Вядомы ўкраінскі комік Ігар Ластачкін далучыўся да 93-й брыгады «Халодны Яр»3

Мінчанін выпадкова тыркнуў пальцам у вока знаёмай, а тая ў адказ ткнула яму ў бок нажом1

Беларусы ў Літве сталі значна часцей атрымліваць пашпарт замежніка1

Кітайскія аўтамабілі-гібрыды моцна апраменьваюць карыстальнікаў5

У краіне будзе яшчэ адзін спартыўны канал: яго запускае СТВ1

Першага намесніка начальніка Белчыгункі Дулуба асудзілі на 10 гадоў калоніі

УСУ: Сітуацыя на Дабрапольскім кірунку стабілізуецца

Аўтобусныя рэйсы Вільня — Мінск: Літва скарачае колькасць маршрутаў — у чым прычына?4

Беларускія бронемашыны «Кайман» паказалі на парадзе ў Беніне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць