21.09.2018 / 16:01

«Наша гісторыя» — купляйце другі нумар, з Каліноўскім + спіс, дзе купіць 36

Выйшаў другі нумар часопіса «Наша гісторыя». Тэма нумара — Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863-га. Якім быў Каліноўскі — сапраўдны? Якую фатальную памылку дапусцілі паўстанцы? І можа лепш, каб таго паўстання ўвогуле не было? Над адказамі разважаюць вядучыя гісторыкі сучаснасці.

Акрамя таго, чытайце: 

Вайна пасля вайны: антысавецкае падполле ў пасляваеннай Беларусі
Знакаміты савецкі шпіён Кім Філбі, беларускі след
З Гулага — на Рэйхстаг. Гісторыя генерала-беларуса Міхаіла Букштыновіча
Як сірата стаў самым багатым селянінам Гродзенскай губерні: кім ён быў і што стала з ягонымі продкамі
Артылерыя Нясвіжскага замка
Слаўнае мінулае беларускага сыру
Якіх сабак трымалі нашы продкі
Рэцэпты заходнебеларускага сняданку
а таксама пачатак комікса пра Францыска Скарыну
І можна праверыць сябе: як бы вы здалі ЦТ па гісторыі? Вялікі і грунтоўны тэст.

100 старонак, 25 тэкстаў — кожны знойдзе сабе цікавае. Вось змест:

Першы нумар «Нашай гісторыі» стаў бестселерам, яго наклад дадрукоўвалі тройчы. Наклад другога нумару складае 10 500 асобнікаў.

Дзе купіць?

Мы адправілі нумар 2 амаль ва ўсе гарады краіны, акрамя некалькіх райцэнтраў. Пытайцеся ў шапіках «Саюздруку» і на поштах. Увага! У малых гарадах ён можа быць толькі ў адным з шапікаў — даведвайцеся, у якім. На поштах часопіс можна купіць толькі ў Мінску, Мінскай вобласці, абласных цэнтрах, а таксама ў Баранавічах, Лідзе, Маладзечне і Полацку.

Калі ў вашым шапіку яго не прадаюць, пакідайце ім заяўку і пытайцеся, ці могуць дазамовіць. 

А вось спіс кнігарань, якія прадаюць «Нашу гісторыю». 

Мінск

«Акадэмкніга» (на станцыі метро Акадэмія навук)

Філія «Акадэмкнігі» на Багдановіча, 46

Гандлёвы цэнтр «Купалаўскі» (пад Кастрычніцкай плошчай), крама 60 + тут можна замовіць праз kniger.by

«Галіяфы» (Няміга, 3, крама № 47 на цокальным паверсе) + тут можна яго замовіць з дастаўкай праз Halijafy.by

«Мой модны кут» (Цэнтр Маскоўска-Венскі, павільён 333 — гэта каля ЦУМа, метро Якуба Коласа, Незалежнасці 58)

Кніжны кірмаш па вул. Даумана 23 (субота 00.00-14.00), месца 78б ІП Дудар Алесь

«Рагна» (Сухая, 4, метро Фрунзенская)

«Кніжная шафа» (Дзяржынскага, 9)

Поштай ці з дастаўкай на дом вы можаце яго замовіць праз Halijafy.by, Knihi.by, Kniger.by.

Гродна

У Гродне — «Цудоўня» (Кірава, 3).

Брэст

У Брэсце — «Правільная кніга» (на Куйбышава 13, каля рынку) і «Князь Вітаўт» (Савецкая, 55).

Віцебск

У Віцебску — кнігарня «Светач» (Кірава, 10).

Магілёў

Кнігарня «Гасцінец» (Віцебскі праспект, 48).

Бабруйск

У Бабруйску — кнігарня «Крыніца ведаў» (Горкага, 31).

Пінск

У Пінску — «Мой модны кут» (вул. Леніна, 31)

Дарэчы, нумар 1 нарэшце ўзяла таксама «Белкніга».

Акрамя таго, часопіс можна купіць у ПДФ, у электроннай версіі. Рэкамендуем яе для ўсіх, у каго няма доступу да папяровай версіі.

Дзе адбудуцца прэзентацыі

Галоўная прэзентацыя нумара пройдзе 26 верасня ў Гродне. Перастаўце інфармацыю ў сябе на старонках:

Падпісны індэкс 00469

Падпісацца можна, але ўжо толькі на 2019 год. Падпісны індэкс 00469. Нумары гэтага года шукайце ў шапіках, на раскладках, у кнігарнях і кнігароў.

Якія прынцыпы новага часопіса

Мы робім навукова-папулярны часопіс. Гэта значыцца, што ён арыентаваны на простага чытача, а не навукоўцаў. Наш падыход — гісторыя простымі словамі.

Мы задумалі яго як часопіс, які будзе яднаць, а не дзяліць. Акрамя таго, нам важныя сістэмнасць, аб’ектыўнасць і гістарызм. Мы будзем пісаць без міфалогіі і містыфікацый, бо толькі праўда цікавая.

Якія першыя водгукі на нумар 2?

Падарыце настаўнікам!

Наш часопіс — найлепшы падарунак на Дзень настаўніка. 

43
УнцерМаркшэйдзер / Адказаць
21.09.2018 / 16:09
Гэта вядома добра, толькі, прабачце, ці не занадта часта выходзяць нумары? Ёсць цікавыя кнігі, Архэ, газеты, іншыя часопісы... Не паспяваю, дый грошы.
4
Васіль / Адказаць
21.09.2018 / 16:30
Выдатна, найлепшая навіна!
1
1111 / Адказаць
21.09.2018 / 16:34
УнцерМаркшэйдзер, чым больш, тым лепш! Жыве Беларусь!
Паказаць усе каментары/ 36 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру