Спецыялізаваная антыкарупцыйная пракуратура Украіны пачала крымінальную справу супраць дырэктара Нацыянальнага антыкарупцыйнага бюро Украіны (НАБУ) Арцёма Сытніка.
Як адзначаецца, гаворка ідзе пра заяву міністра інфраструктуры Украіны Уладзіміра Амяляна пра тое, што кіраўнік НАБУ нібыта загадзя паведаміў яму пра запланаваны ў яго вобыск.