21.09.2018 / 17:15

Новы дызайн сайта life:) выклікаў гарачае абмеркаванне ў байнэце а вам падабаецца? 26

Мабільны аператар life:) абнавіў дызайн сайта, каб ён адпавядаў новаму візуальнаму стылю кампаніі. Цяпер фірмовыя колеры — сіні і жоўты.

Так выглядае галоўная старонка абноўленага сайта. Каб перайсці, націсніце на скрыншот.

Як тлумачаць стваральнікі сайта, у дызайн закладзена канцэпцыя разбурэння стэрэатыпаў і стварэння іміджу дынамічнай і аптымістычнай кампаніі.

Праўда, у сацсетках водгукі падзяліліся. Некаторыя карыстальнікі ўхваляюць смеласць, а некаторыя мяркуюць, што гэта ўсяго толькі піяр-ход кампаніі, і неўзабаве з'явіцца больш стрыманая версія сайта. Хапае і адмоўнага фідбэку.

А як вам новы сайт аператара? Пішыце ў каментарах!

Піліп Каваленка

8
Туш / Адказаць
21.09.2018 / 17:36
А мне вельмі спадабаўся. Няма тонны непатрэбнай інфармацыі, як на Вэлкоме. Я на Вэлкоме ледзь змог усе тарыфныя планы паглядзець, а тут,- хутка і зразумела.  
7
баклажана / Адказаць
21.09.2018 / 17:46
гэта не сіні, а фіялетавы.. а фі ялетавы я не люблю)
13
Вера / Адказаць
21.09.2018 / 18:06
Яскрава. Падабаецца.
Паказаць усе каментары/ 26 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру