Нацыянальны банк Украіны (НБУ) паўторна адмовіў беларускаму ААТ «Парытэтбанк» у куплі «дачкі» расійскага Сбербанка.
У сакавіку 2018 года НБУ таксама адмовіў Парытэтбанку ў куплі ПАТ «Сбербанк» у сувязі з неадпаведнасцю заяўніка патрабаванням заканадаўства Украіны.
У чэрвені беларусы падалі паўторную заяўку, але зноў атрымалі адмову.
Вясной 2017 года Сбербанк збіраліся купляць Саід Гуцарыеў, сын расійскага мільярдэра Міхаіла Гуцарыева, а таксама Рыгор Гусельникаў, які з'яўляецца асноўным акцыянерам латвійскага Norvik Banka.
Здзелка не была ўхвалена Нацбанкам Украіны.