21.09.2018 / 17:37

У Эстоніі асудзілі расійскага шпіёна 5

Хар'юскі павятовы суд Эстоніі вынес прысуд расійскаму шпіёну Яўгену Славіну, якога затрымалі 1 ліпеня па падазрэнні ў супрацоўніцтве з расійскім ГРУ, паведамляе Postimees.

Мужчына працаваў на ГРУ з красавіка 2016 года, калі даў на гэта адпаведную пісьмовую згоду.

Адным з заданняў, якія 32-гадовы грамадзянін Эстоніі выконваў для расійскай выведкі, была здабыча фотаматэрыялаў з месца будучага аэрадрома НАТА.

Атрыманую інфармацыю Славін перадаваў спецслужбе па тэлефоне, праз электронныя паведамленні, а таксама пры сустрэчах на тэрыторыі Расіі.

Яго прысудзілі да года і васьмі месяцаў пазбаўлення волі.

0
к@цапчэг / Адказаць
21.09.2018 / 18:29
нармалёвыя бы ўжо даўно навічком бы атруцілі ці павесілі... слабакі, як і ўсе левакі...
1
Сьвядомы Ліцьвін / Адказаць
21.09.2018 / 23:49
Почему только одного???
0
Аднак... / Адказаць
22.09.2018 / 07:18
вельмі гуманна... і ўсім добра!
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру