21.09.2018 / 17:53

У Беларусі з лютага зарэгістравана 189 выпадкаў адру 2

Ва ўсіх рэгіёнах Беларусі з лютага зарэгістравана 189 выпадкаў адру, паведамляе БелТА. Пераважна гэта завезеныя выпадкі. Сярод пацыентаў таксама аказаліся людзі, якія кантактавалі з хворымі.

Больш за ўсё завозаў звязана са знаходжаннем грамадзян ва Украіне. Зарэгістраваны адзінкавыя выпадкі захворвання ва ўкраінскіх грамадзян, якія прыехалі ў Беларусь.

85% тых, хто захварэў на адзёр, былі непрышчэпленымі (у тым ліку з-за адмовы ад вакцынацыі) ці не цалкам прышчэплены супраць адру.

Тым, хто не ведае пра свае прышчэпкі супраць адру і плануе паездкі за межы краіны, варта ўдакладніць прышчэпачны статус і пры неабходнасці зрабіць прышчэпку.

Калі пасля вяртання з-за мяжы з'явіліся сімптомы інфекцыйнага захворвання (павышэнне тэмпературы цела, сып, болі ў горле, кашаль, кан'юктывіт), варта неадкладна звяртацца да лекара.

1
Ухо горло нос / Адказаць
21.09.2018 / 18:08
Супрун скажите спасибо.
0
феникс / Адказаць
28.09.2018 / 02:27
Ухо горло нос
21.09.2018 / 18:08
Супрун скажите спасибо.
------------------------------------
Особенно за смерти детей в Беларуси от некачественных вакцин. Не старайся, бедняжка, вам это не поможет.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру