21.09.2018 / 21:35

У прыватным доме Добруша знайшлі павешаную жанчыну. Яе мужа з парэзанымі венамі знайшлі ў гаражы 15

У Добрушы расследуюць забойства, якое здарылася сёння раніцай у адным з прыватных дамоў. Гаспадыня была знойдзена павешанай у кухні, а яе мужа знайшлі з перарэзанымі венамі ў гаражы. Цяпер ён у рэанімацыі.

Пра здарэнне ў прыватным сектары на ўскраіне Добруша ў міліцыю паведамілі каля дзясятай раніцы.

Для родных і суседзяў здарэнне з'яўляецца шокам. Сям'ю тут усе называюць ідэальнай. Яна — ужо на пенсіі. Ён — работнік фарфоравага завода. Разам выгадавалі дваіх дзяцей, жылі дружна, пабудавалі дом.

— Ён такі уважлівы заўсёды, працавіты, яна — прыгажуня, у свае 60 выглядала вельмі молада. Спаднічка кароткая, сама стройная, ветлая, — успамінае суседка Ірына.

Гэта ўжо сёння ад участковага яна даведалася, што ў ідэальнай на першы погляд сям'і здаралася рознае. Нібыта ў апошні час жанчына некалькі раз выклікала міліцыю, скардзілася, што муж падымае на яе руку. Зрэшты, суседзі ніякіх скандалаў не помняць.

Пакуль каментароў ад праваахоўных органаў няма. На месцы працуе следчая група. Суседзі распавядаюць, што муж спачатку забіў жонку, а потым паспрабаваў скончыць жыццё самагубствам, але перад гэтым паспеў патэлефанаваць сыну — сказаць, што маці больш няма.

Ніхто з іх у гэты дзень не чуў, каб муж і жонка скандалілі.

3
Satan / Адказаць
21.09.2018 / 22:05
В тихом омуте черти водятся! А сатан с жонкай поорут друг на друга, а через час ваще забудут о чем речь была. Хотя сатан забудет уже через 7 минут.
5
Людмiла / Адказаць
21.09.2018 / 22:06
Бог - суддзя. 
7
сік / Адказаць
21.09.2018 / 22:17
Пагаршэнне жыцця насельніцтва заўсёды падвышае суіцыдальны і крымінальны ўзровень. З гэтай ўладай будзе толькі горш.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру