22.09.2018 / 00:12

Папа Францішак ляціць у Літву, тысячы беларусаў едуць у Вільню і Коўна 40

У суботу раніцай, 22 верасня, Папа Рымскі Францішак прылятае ў Вільню. Адразу пасля прыбыцця ён сустрэнецца з прэзідэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайце, пазней выступіць з прамовай перад кіраўнікамі краіны, членамі ўрада, дыпламатамі і грамадскімі дзеячамі на плошчы ля Прэзідэнцкага палаца. Затым Пантыфік наведае «Вострую браму святую» і сустрэнецца з моладдзю на Катэдральным пляцы.

Раніцай 23 верасня Папа адправіцца ў Каўнас (Коўна), дзе адслужыць святую Імшу ў парку Сантакос, там жа возьме ўдзел у малітве «Анёл Панскі».

У Каўнаскім катэдральным саборы сустрэнецца з духоўнымі асобамі. Затым ізноў вернецца ў Вільню, дзе памоліцца каля помніка ахвярам Віленскага гета і наведае Музей акупацый і змагароў за свабоду. Па віленскіх вуліцах і ў парку Каўнаса Францішак будзе перамяшчацца на папамабілі.

Затым, 24 і 25 верасня, Пантыфік наведае Латвію і Эстонію.

Тысячы беларускіх каталікоў таксама выпраўляюцца на сустрэчы з Францішкам. Упершыню ён будзе так блізка — літаральна за 40 км ад беларускай мяжы. Таму аўтобусныя пілігрымкі ў Літву запланаваны з многіх гарадоў краіны, а яшчэ тысячы людзей дабіраюцца да Літвы асобна. 

4
Андрусь-зь-Менску / Адказаць
22.09.2018 / 00:24
Поезд скуплен целиком утренний. :) 
22
Джон Жарптушкін / Адказаць
22.09.2018 / 00:24
Не ў Літву, а ў Жамойць і Аўкштайць!
9
Палешук / Адказаць
22.09.2018 / 00:55
Дзякуй НН, за "Вільню" і "Коўна", за беларускія назвы.

Таксама варта пісаць "Расея", а не "Расія", што адпавядае беларускім моўным традыцыям. "Расія" гэта школьная зрусіфікаваная форма-новабуд
Паказаць усе каментары/ 40 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру