Сямён Домаш, былы кандыдат у прэзыдэнты ад апазыцыі на выбарах 2001 году, у складзе беларускай дэлегацыі быў запрошаны на Беларускі інвэстыцыйны форум у Лёндане.
Учора ён выступіў на паседжаньні, прысьвечаным разьвіцьцю АПК, лёгкай і харчовай прамысловасьці.
Ад 2006 году Сямён Домаш зьяўляецца гендырэктарам Гарадзенскага гарбарнага заводу.
Расказаць нашаму кар. пра вынікі паездкі С.Домаш адмовіўся.