22.09.2018 / 00:40

Ягор Лебядок пра фота з Дудам: Прыніжэнне ў абмен на базу апраўданае, але… 41

Піша Ягор Лебядок:

Чытайце таксама: ФОТА Дональда Трампа і Анджэя Дуды выклікала скандал у Польшчы

Можна зразумець, што Польшча зацікаўлена ў базе ЗША як гаранце бяспекі, і для гэтага гатова пайсці на розныя крокі. Але, у рамках міждзяржаўных адносін уласнае прыніжэнне ніколі не ідзе на карысць у перспектыве, прычым не толькі і не столькі канкрэтнаму палітыку, колькі самому народу.

Гэты здымак Дуды з Трампам, відавочна, парушае дыпламатычны пратакол, і праблема не ў некампетэнтнасці польскіх дыпламатаў, а, хутчэй за ўсё, у асабістай згодзе самога Дуды. Такі здымак — ініцыятыва Трампа (можна ў інтэрнэце знайсці аналагічныя здымкі Трампа з іншымі палітыкамі). У яго псіхалагічным тыпе важна падкрэсліць сваю самасць, а пастаноўка, калі нехта сядзіць і побач стаяць, заўсёды надае «вагу» і значнасць таго, хто сядзеў.

Хутчэй за ўсё, Дуда вырашыў дагадзіць Трампу і пагадзіўся на такі здымак, дзе ён выглядае, шчыра скажам, як юны сакратар каля начальніка. Так, мабыць, можна казаць, што ў палітычным дачыненні такі крок — невялікае прыніжэнне ў абмен на базу як гарант бяспекі — апраўданы. Але ёсць адзін нюанс. Гэта ў нас, дзе выбары намінальная, усё можна скінуць на Лукашэнку і многія яго з беларускім народам не асацыююць, таму ў нас нізкапаклонства з боку прэзідэнта ніякага эфекту для народа не мае. У краінах жа, дзе выбары дэмакратычныя і прэзідэнт сапраўды прадстаўляе вялікую частку народа, прыніжэнне прэзідэнта = знявазе народа. І з часам гэта будзе ўспамінацца. Больш за тое, тэму прыніжэння якраз расіяне ці іншыя праціўнікі Польшчы могуць выкарыстоўваць не толькі цяпер, але і ў будучыні ў мэтах дэстабілізацыі абстаноўкі ці як мінімум для процідзеяння размяшчэнню амерыканскіх баз.

Таму, не каментары да здымка з'яўляюцца часткай «расійскага наратыву», а сам здымак першапачаткова ляжыць у ім.

Ягор Лебядок

38
пытаннейка / Адказаць
22.09.2018 / 01:20
Месца падзеі - знакаміты працоўны кабінет прэзідэнта ЗША - цяжка ўявіць з дадатковымі крэсламі. Хутчэй за ўсё тое, як момант будзе выглядаць на здымку, фігурантаў падзеі цікавіла тады найменей, і пра выкананне пратаколу ніхто не паклапаціўся. Пра якое прыніжэнне ўвесь тыдзень трубіце з кожнага праса?
4
гусь крыштальная / Адказаць
22.09.2018 / 01:36
што гэтае што тое - абодва рабое.
што калупаньне пустое ды вэрхал шкодны што здымак легкадумны ды правакацыйны.
розныя здымкі бываюць і розная словы.
трэба быць узважлівым і ўважлівым.

18
Дзед / Адказаць
22.09.2018 / 03:10
Няма там аніякага прыніжэння, калі не лічыць таго, што на тым стале сядзела Моніка, а каля яе трошкі ніжэй сядзеў Білл з сігарай. 
Не ганяйце с пустога у парожняе на той здымак, калі не знаёмы з менталітэтам амэрыканцаў.
Можна успомніць Абаму, які на делавую сустрэчу прыходзіў з жвачкай у роце. Прыкладаў шмат. 
Паказаць усе каментары/ 41 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру