Увайсці
  • Навіны
  • Усяго патроху
  • Культура
  • Тэсты
  • Рэкламадаўцу
бел / рус
  • Улада
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
Меркаванні

Арсенал - БАТЭ

21 лютага, 20:55
Зрабіць стаўку:
adnetrotate.com
Фота 3 з 4
22.09.2018 / 01:19

«Беларусі трэба патрыятызм». Лаўрэатка «Пулітцэра» пра радзіму прадзедаў і выхад з тупіка гісторыі 72

Эн Эплбаўм — адна з самых вядомых і ўплывовых амэрыканскіх журналістак. Яна вучылася ў найлепшых унівэрсытэтах сьвету — Ейл, Окcфард і Лёнданская школа эканомікі. Працавала для самых уплывовых выданьняў сьвету: «The Economist», «Evening Standard» «The Spectator». За кнігу «ГУЛАГ» атрымала самае прэстыжнае журналісцкае адзначэньне — Пулітцэраўскую прэмію. Сёньня Эплбаўм — публіцыстка «The Washington Post» і экспэрт шэрагу аналітычных цэнтраў, піша «Радыё Свабода».

Першапачаткова мы дамаўляліся з Эн Эплбаўм на інтэрвію пра папулізм і прапаганду. Але размова выйшла далёка за межы дамоўленай тэмы.

Месца са зьменлівай і нявызначанай ідэнтычнасьцю

«У дзяцінстве я часам чула, што мой дзед паходзіў з Польшчы, а часам — што з Расеі. Але калі я пашукала ягоны горад на мапе, то знайшла яго ў рэгіёне, які называўся Беларусьсю. Гэта была нечаканасьць. Я ня думала, што мая вялікая і салідная сям’я зьвязвана зь месцам са зьменлівай і нявызначанай ідэнтычнасьцю».

З кнігі «Паміж Усходам і Захадам»

Гэта цытата з прадмовы Эн Эплбаўм да яе першай кнігі «Паміж Усходам і Захадам». Рэпартаж з вандраваньня памежжам Эўропы журналістка напісала ў пачатку 1990-х, пасьля распаду СССР. Месцам зьменлівай і нявызначанай ідэнтычнасьці аўтарка назвала Беларусь ужо пасьля падарожжа па абшарах ад Калінінграду празь Вільню, Заходнюю Беларусь, Менск, Украіну да Адэсы. Нявызначаная ідэнтычнасьць Беларусі — галоўная лінія ўсяго беларускага сюжэту яе кнігі. У Беларусі ён пачаўся з паездкі па вёсках Віленшчыны і сустрэчы ў касьцёле бабуляў, якія сьцьвярджалі, што пасьля вайны на іхную зямлю «прывезьлі расейцаў, якіх назвалі беларусамі».

«Мы не дурныя, мы ведалі, што гэта рускія. Рускія ня любяць палякаў. Яны ўсё ў нас укралі. Тут Польшча, а не Беларусь, а наш прэзыдэнт Пілсудзкі», — казалі ў 90-я гады суразмоўцы Эплбаўм у вёсцы Германішкі.

Пра зьменлівасьць тутэйшай ідэнтычнасьці Эплбаўм ведала зь гісторыі яе сям’і. Што дзяды яе бацькі прыехалі ў Амэрыку аднекуль з Усходняй Эўропы, Эплбаўм чула даўно, але ня ведала, адкуль дакладна. Пасьля першай паездкі ў Беларусь яна размаўляла з бабуляй, якая ўжо нарадзілася ў ЗША.

«Я распавядала ёй пра месцы, дзе была, пра размовы зь мясцовымі людзьмі. У яе заняло некалькі месяцаў успомніць назву Кобрынь. Прадзед уцякаў ад рэкруцтва ў часы Аляксандра ІІІ: трапіў у Прусію, сеў на карабель і так прыплыў у Нью-Ёрк. Потым ён трапіў у Алабаму, дзе адкрыў абутковую краму і ажаніўся з прабабуляй. Казалі, што яна таксама была з Кобрыні», — кажа Эплбаўм.

Яна ўзгадвае, што яе дзяды размаўлялі толькі па-ангельску і ніхто зь іх ня ведаў моваў Усходняй Эўропы. Сувязь з тымі землямі была цалкам страчаная.

«Мо прадзед ня меў добрых успамінаў з Кобрыні. А мо Кобрынь сталася для яго гісторыяй, на якую лепш было проста забыцца? Так большасьць яго пакаленьня ўспрымала эміграцыю. Калі яны абралі эміграцыю ў Амэрыку, дык, значыць, хацелі быць амэрыканцамі і страцілі цікавасьць да таго, што было раней. Калі вядома, што лепш, то дзецям не гаворыцца пра мінулае, каб выпадкова яны ня вырасьлі чужынцамі» - цытата з кнігі

Але ў 90-я гады Эн Эплбаўм захацела пабачыць Беларусь.

«У Беларусі я была некалькі разоў на пачатку 1990-х. Некалькі разоў у Менску, Кобрыні, пераважна заходняй частцы. У той час Беларусь была яшчэ больш савецкай, чым Украіна. Гэта была савецкая рэспубліка, якая ня мела дагэтуль рэальнай незалежнасьці. Для мяне тады было абсалютна няясна, якая ў беларусаў сьвядомасьць і якой яна павінна быць. У мяне было шмат неймаверных размоваў з цікавымі людзьмі, якія расказалі, кім яны хочуць быць і як бачаць Беларусь у будучыні», — гаворыць Эплбаўм.

Знайсьці сьляды сваёй сям’і ў Кобрыні ёй не ўдалося. Нават будынак былой сынагогі, дзе мог маліцца яе прадзед, быў ператвораны ў бровар. Эплбаўм выправілася на пошукі ідэнтычнасьці зямлі, адкуль у Амэрыку уцёк яе прадзед.

«Мы забыліся, колькі аптымізму ў нас было ў 1990-я»

У кнізе аўтарка распавядае пра сустрэчу з «паэтам Ігарам». Гэта адбылося ў Менску, «у брыдкім горадзе, пра выгляд якога ніхто ня дбаў, бо ніхто не пачуваўся зьвязаным зь ім, у горадзе без душы», які, як піша Эплбаўм, «душыўся ва ўласным брудзе, тлумах людзей, чэргах, паху нямытых целаў, дыме цыгарэтаў».

— Мы, маладыя беларусы, можам быць як багі, мы можам ствараць сьвет, называць рэчы па-новаму. Дзе, як ня тут, я магу зрабіць першы пераклад Дэрыды ці апублікаваць першую працу пра Гэгеля. Маем шанец стварыць літаратурную традыцыю і паўплываць на кірунак думкі наступных пакаленьняў» - цытата паэта Ігара

«Беларусы, зь якімі я размаўляла, верылі, што так і будзе. Я даведалася шмат пра гісторыю Беларусі, пра гісторыю тых мясьцін, дзе я была. За гэты час, вядома, шмат што зьмянілася. Мая кніга можа быць для кагосьці проста цікавай старонкай гісторыі. Але важна, што мы забыліся, колькі аптымізму ў нас было ў 1990-я і як шмат людзей спадзяваліся, што змогуць зьмяніць свае краіны так, як яны пра гэта мараць. Калі не дасягнуць поўнай дэмакратыі, то прынамсі пабудаваць грамадзянскую супольнасьць і справядлівае грамадзтва. Шмат людзей у Беларусі тады казалі мне пра гэта», — узгадвае Эплбаўм праз больш як 20 гадоў пасьля паездкі ў Беларусь.

За гэты час у рэгіёне адбыліся неймаверныя зьмены. Суседкі Беларусі Літва і Латвія ўступілі ў Эўразьвяз і NATO. Польшча, у якой зь Беларусьсю былі вельмі падобныя стартавыя магчымасьці ў 90-я, стала прывабным месцам для эміграцыі беларусаў. Што адбылося і куды зьнік той аптымізм, які Эплбаўм пабачыла ў беларусах у 90-я?

Паводле Эплбаўм, беларусаў падвяло тое, што было шмат веры ў новыя эліты, але краіна ня мела досьведу дэмакратыі. Замест таго быў страх, ці ўдасца збудаваць новыя інстытуцыі.

«Кожны абраў свой уласны шлях. Палякі былі дастаткова адважнымі, а магчыма, нават адчайнымі, каб прымаць вельмі драматычныя рашэньні ў 1990-я. Яны імгненна разьвярнулі сваю краіну на Захад і пачалі праводзіць радыкальныя рэформы. Шмат для каго гэта стала шокам і драмай, але эканоміку лепш зьмяняць хутка, чым павольна. У Польшчы доўгая гісторыя апазыцыйнага руху, палякам было значна прасьцей падарожнічаць на Захад. Там было цэлае пакаленьне, гатовае ўзяць на сябе адказнасьць за дзяржаву. Яно мела яснае ўяўленьне, якую краіну хоча будаваць. У Беларусі ж людзі функцыянавалі доўгі час ў адной палітычнай сыстэме і ня ўсе былі гатовыя яе зьмяніць», — лічыць Эплбаўм.

«Не чакаць распаду Расеі, а будаваць прывабную ідэнтычнасьць»

Сёньня афіцыйны Менск кажа, што будуе імідж дзяржавы-маста, які злучае Ўсход з Захадам і кажа пра сваю шматвэктарнасьць у замежнай палітыцы. На думку Эплбаўм, такі выбар у месцы, дзе знаходзіцца Беларусь, можа быць толькі тэарэтычным. Калі зьменіцца сытуацыя ў рэгіёне, Беларусі давядзецца рабіць выбар: быць часткай тэрыторыі расейскага ўплыву або складнікам Захаду.

«Раней мы думалі, што нам не давядзецца рабіць такога выбару, бо эканамічныя сыстэмы розных краін інтэграваныя і блізкія. Але цяпер бачна, што выбар давядзецца рабіць. Аднак найважнейшае, што гэты выбар ёсьць: або быць часткаю эўраазійскай цывілізацыі з эўразійскай эканомікай, або часткаю заходняй сыстэмы. Пакуль ніхто не стаіць перад такім драматычным выбарам наўпрост, але мы ўсё бліжэйшыя да такой сытуацыі», — лічыць журналістка.

Пра гэтае набліжэньне сьведчыць рост расейскага ўплыву ў Эўропе. Паводле Эплбаўм, расейскія грошы купляюць значна больш ўплыву ў Эўропе, чым людзі і тэхналёгія. Магутны ўплыў Расеі, на яе думку, у Інтэрнэце. Расейцы купляюць палітыкаў і ўплыў у заходніх краінах. І ўсё гэта, хутчэй за ўсё, значна шырэйшае, чым мы думаем, лічыць яна і дадае, што ад расейскага ўплыву не абароненая аніводная краіна. Ігнараваньне расейскай пагрозы адміністрацыяй Барака Абамы Эплбаўм называе сур’ёзнай памылкай. У распад Расеі журналістка ня верыць і само гэтае пытаньне падаецца ёй недарэчным.

«Я не хачу займацца прадказваньнем будучыні. Думаю, што для краін рэгіёну больш эфэктыўным будзе ствараць свой уласны патэнцыял. Трэба будаваць сваю дзяржаву, сваю нацыю і рабіць сваю нацыянальную ідэнтычнасьць прывабнымі. Ніхто не захоча быць беларусам, калі гэта не дынамічна, нецікава і непрывабна. Трэба ствараць цікавую беларускую культуру і нацыю, а не чакаць, пакуль Расея распадзецца. Сёньня кожны чалавек — журналіст і выдаўца. Кожны мае профілі ў сацыяльных сетках. Кожны можа змагацца за праўду, што раней было проста немагчыма», — гаворыць Эплбаўм.

Крызыс прывабнай нацыянальнай ідэнтычнасьці яна пабачыла ў свой час на ўласныя вочы. Супрацоўніца музэю Міцкевіча ў Наваградку, расейка, прызналася Эплбаўм, што марыць быць полькаю, бо Польшча больш сучасная і цікавая. Або яе польскамоўная бабуля, якая нават праз паўстагодзьдзя пасьля вайны лічыла, што «за Польшчай» жылося лепш, і прызналася, што ня любіць габрэяў, расейцаў і беларусаў.

«Усім «адкрыўцам» Беларусі заўсёды было прасьцей сказаць, кім беларусы ня ёсьць: палякамі, расейцамі, украінцамі. Значна складаней было сфармуляваць, кім яны ёсьць. Паколькі ў беларусаў не было дзяржавы, то не было і лідэраў. Ня маючы шляхты, яны ніколі не нарадзілі кіраўнікоў паўстаньняў, такіх як украінскія казакі. Ня маючы ані каралёў, ані правадыроў, мелі за сабою гісторыю акупацыі. Яны ніколі не каштавалі незалежнасьці, і нават, горш за гэта, да пачатку XX стагодзьдзя яны не спрабавалі, адрозна ад украінцаў, яе здабыць» - цытата з кнігі

Беларусі трэба нацыяналізм

Падчас Майдану ў Кіеве Эплбаўм напісала артыкул пад назвай «Украіна сёньня патрабуе нацыяналізму». На яе думку, менавіта нацыяналізм зможа разбурыць заганнае кола і ў Беларусі.

«Калі я казала пра Ўкраіну, то мела на ўвазе ўкраінскі патрыятызм. Патрэбныя людзі, якія інвэстуюць у сваю дзяржаву, працуюць на карысьць яе посьпеху. Ва Ўкраіне цэламу пакаленьню было не да таго, іх свая краіна ўвогуле мала цікавіла. Яны не маглі рэалізаваць сваіх ідэяў, бо проста іх ня мелі. Дэмакратыя, якой мы яе ведаем сёньня, магчымая толькі ў нацыянальнай супольнасьці. Мо некалі гэта зьменіцца, але пакуль гэта так. У такой супольнасьці людзі адчуваюць адказнасьць адзін за другога, хочуць, каб у іх была эфэктыўная і пасьпяховая дзяржава. Калі гэтага пачуцьця няма, то вельмі складана пабудаваць дэмакратыю. Гэта трэба і Беларусі», — кажа Свабодзе публіцыстка.

Яна дадае, што пад тэрмінам «нацыяналізм» мае на ўвазе не этнічны нацыяналізм, а патрыятызм і пачуцьцё супольнасьці, адчуваньне народам сваёй гісторыі. У Беларусі 90-х яна гэтага не пабачыла.

«Калі я туды трапіла, гэты рэгіён больш за сорак гадоў быў у цісках савецкай улады, і часам здавалася, што мінулае ўсё яшчэ прысутнічае і прыгнятае рэчаіснасьць. Былі дні, калі здавалася, што ўсе могуць гаварыць толькі пра трагізм, пра свае ўспаміны, напоўненыя пачуцьцём горычы» - цытата з кнігі

Але нішто ня дадзена назаўсёды, кажа Эплбаўм. Ніводная краіна ня будзе назаўсёды ў тым самым стане, што і цяпер. Ніводная краіна не асуджаная навечна разьвівацца па адным сцэнары.

«Дастаткова паглядзець на Эўропу і сьвет, каб пабачыць, як драматычна краіны зьмяняюцца. Я магу ўявіць, як людзі ва Ўсходняй Эўропе, якія змагаюцца з аўтарытарызмам глядзяць на багатыя краіны Захаду, што выбіраюць папулістаў. Дэмагогі абяцаюць ім былую веліч, клічуць недзе назад, апелююць да стабільнасьці і настальгіі. Гэта адмоўны бок глябалізацыі і хуткасьці працэсаў у сучасным сьвеце. Таму кожная краіна можа зьмяніцца. Беларусь таксама можа. Гэта пытаньне адукацыі, а геапалітыкі, магчыма, нават у меншай ступені. Беларусь у сваёй гісторыі была блізкаю з Расеяй гэтаксама, як і з Польшчай. Але Беларусь ніколі не была асуджаная толькі на расейскі ўплыў. Беларусь таксама, як і Польшча, можа павярнуцца на Захад», — лічыць журналістка.

«Вы больш ня можаце разьлічваць на Злучаныя Штаты»

Ключ да зьменаў, на яе думку, знаходзіцца не ў міжнароднай палітыцы, а ў пераменах унутры самой Беларусі.

«Паглядзіце на Польшчу ў камуністычныя часы і цяпер, з выняткам апошніх двух гадоў, калі правыя ў Польшчы ўзялі рэванш. Параўнайце, якія перавагі гэтая краіна мае пасьля дэмакратызацыі і што было пры аўтарытарызьме. Гучыць жахліва, але я думаю, што вы больш ня можаце разьлічваць на Злучаныя Штаты як на гаранта міжнародных дамоваў. Магчыма, пазьней, калі наступны прэзыдэнт пасьля Трампа выправіць многія ягоныя памылкі. Ён гатовы перакуліць усё дагары нагамі, адмовіцца ад хаўрусьнікаў. Але пакуль, прынамсі, вакол яго ёсьць людзі, якія гатовыя яго стрымліваць. Аднак усё гэта выглядае вельмі нестабільным. Невядома, ці побач зь ім заўсёды будзе генэрал Мэтыс і што будзе пасьля яго звальненьня», — кажа Эплбаўм.

Што ў такой сытуацыі можа гарантаваць незалежнасьць Беларусі? Хто стане на бок беларусаў у выпадку гіпатэтычнага канфлікту з Расеяй?

«Шмат залежыць ад таго, што будуць рабіць самі беларусы. Намаганьні прыцягнуць Беларусь на захад рабіліся, і немцамі, і палякамі, але яны не былі пасьпяховыя. Калі Расея нападзе на Беларусь, як на Ўкраіну, а беларусы пойдуць добраахвотнікамі на расейскі бок, то Захаду абараняць Беларусь будзе складана. Я б вельмі хацела спадзявацца, што гарантыяй беларускай дзяржаўнасьці стаў бы Эўрапейскі Зьвяз. Але ў гэты момант ён засяроджаны на сабе. Я лічу, што беларусам трэба цяжка працаваць, каб пераканаць Эўропу, што вы яе частка, што вы пачуваецеся часткаю гэтай цыівілізацыі. Даказаць так, каб яны адчулі гэтае сваяцтва з вамі».

Радыё Свабода

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Алег Трусаў: Моцныя і слабыя месцы «Гісторыі беларускай дзяржаўнасці» 32
Аналітыкі прапанавалі сем канкрэтных мер па ўмацаванні інфармацыйнай бяспекі Беларусі
Абмяркоўвайце!
11
Аналітык: Большасць беларусаў радзей бываюць ва ўласных бацькоў, чым Лукашэнка — у Пуціна 16
Віктар Марціновіч: Не відэаназіраннем трэба пужаць, а шукаць прычыны, з якіх людзі трацяць глузд 5
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
59 8
Серж / Адказаць
22.09.2018 / 02:24
Менавіта сапраўдных патрыетаў улада Беларусі палохаеца. Думае што нейкія шанавателі "расійскага свету" і есць "патрыеты" а яны не цураюца гандляваць спадчынай.і Радзімай. 
20 36
Пятро Касьнерык / Адказаць
22.09.2018 / 06:16
«Кожны абраў свой уласны шлях. Палякі былі дастаткова адважнымі, а магчыма, нават адчайнымі, каб прымаць вельмі драматычныя рашэньні ў 1990-я. Яны імгненна разьвярнулі сваю краіну на Захад і пачалі праводзіць радыкальныя рэформы. Шмат для каго гэта стала шокам і драмай, але эканоміку лепш зьмяняць хутка, чым павольна. У Польшчы доўгая гісторыю апазыцыйнага рух...",- лічыць Эплбаўм.
+++
 лічыльніца!
Падлічы колькі калгасаў было ў Польшчы ў 1990-я?!!!

https://nn.by/?c=ar&i=216371

24 60
Юрый / Адказаць
22.09.2018 / 06:31
Я вось лiчу, што нам трэба патрыятызм i мова. Куды вядзе нацыяналiзм мы бачым на шматлiкiх прыкладах.
Нечаканая памылка пры загрузцы каментароў
Паказаць усе каментары/ 72 /
Загружаецца...
Рэклама на NN.BY
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Падтрымаць
Наша Ніва / NN.BY – незалежная газета. Яна існуе на ахвяраванні і грошы з продажаў. Таму яна адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы. Наша Ніва была заснаваная ў 1906, адноўленая ў 1991. Фундаваць НН праз АРІП
Падтрымаць
Каб скарыстацца формай, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Палітыка і грамадства
Урад Іспаніі вырашыў перанесці парэшткі Франка з «Даліны палеглых». Сям'і далі 15 дзён на выбар новага месца
Шведы прапанавалі сваю версію гібелі групы Дзятлава

У Брэсце затрымалі праваабаронцу Уладзіміра Вялічкіна і актывіста Віталя Казака
У Пецярбургу абваліўся дах універсітэта
Ахоўнік Парашэнкі ў Мюнхене мякка адсунуў карэспандэнта расійскага тэлеканала 7

Украіна выпрабоўвае радыёкомплекс, які будзе блакаваць дроны
Меркель: Еўропа разлічвала на іншыя адносіны з Расіяй, але падзеі мінулых гадоў змянілі сітуацыю 9
Жонка Праляскоўскага ўзначальвае прававы аддзел БелТА — чым жыве сям’я былога галоўнага ідэолага краіны 4
Абвінавачванне рэкамендавала прысудзіць былога кіраўніка штаба Трампа Пола Манафорта да 19 гадоў турмы 1
Усяго патроху
У «Слуцк» перайшоў «19-гадовы» нігерыец, які ўжо ў 11 гадоў хадзіў з барадой ФОТА 3
Такога незвычайнага герба Беларусі вы яшчэ не бачылі ФОТА 17
Каб сустрэць нечаканых гасцей: рэцэпт ідэальных сырных мафінаў 7
Ежу з «Макдональдса» цяпер можна замовіць дадому, але за 2 рублі 3
Паглядзіце, як выглядае «булён з грэнкамі» ў слонімскіх школах ФОТА
дапоўнена
19
Калі хочацца чаго-небудзь забароненага: хатнія нагетсы РЭЦЭПТ 4
Беларусы назвалі найлепшыя брэнды краіны 5
Спорт
На матч БАТЭ — «Арсенал» у Барысаве прадалі ўжо 8000 квіткоў
Беларус выйграў турэцкую велагонку

Беларускіх біятланістак знялі з дыстанцыі на Кубку свету з-за вялікага адставання 1
Трэнер Таццяна Тарасава: Я на месцы беларусаў запрасіла б рускіх дзяўчатак 26
Сёння — «Мінская лыжня» з удзелам топавых чыноўнікаў і сілавікоў 2
15-гадовы футбаліст акадэміі «Мілана»: Хачу гуляць за зборную Беларусі, маё сэрца там 2
Гулец зборнай Украіны перайшоў у газпрамаўскі «Зеніт». Як такое стала магчымым? 11
Футбаліст Салах выдаліўся з усіх сацсетак 1
Здарэнні
Забраў тры пляшкі гарэлкі і даляр — жыхара Барысава арыштавалі за разбой
У Сухараве падбіты іншым аўто легкавік перакуліўся ФОТА 1
У Мазыры на Прыпяці адарвала ад берага баржу-бар ВІДЭА 2
Самалёт «Белавія» вярнуўся ў аэрапорт Мінск з-за пагаршэння здароўя пасажыра 3
Медыкі прывезлі на хуткай у бальніцу пацыента, а павезлі назад халадзільнік 8
П'яны пасажыр «заклаў» бомбу на станцыі метро «Малінаўка» 1
«Мінскхлебпрам» застаўся без гендырэктара 1
Карысная інфа
У нядзелю — да +8

На выходных на Брэстчыне да +10, у Мінску да +6°С
На выходных тэмпература паветра будзе адпавядаць канцу сакавіка 3
На пятніцу абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за туману 1
У наступныя дні па Брэстчыне да + 9°С

ДАІ Мінска заклікала аўтамабілістаў і пешаходаў быць максімальна ўважлівымі з-за снегападу
Здароўе
Мінздароўя прыпыніў продаж лекаў ад кашлю — яны могуць быць небяспечныя для сэрца
Мінздароўя: Усе, хто захварэў на грып, не былі прышчэпленыя 3
Каб бэбі-блюз не выліўся ў псіхоз. Што мамам, татам і бабулям трэба ведаць пра пасляродавую дэпрэсію
У Беларусі з пачатку года два чалавекі захварэлі на адзёр
Мова
Усё пра беларускія прозвішчы 139
«Баранавіцкі» ці «баранаўскі»? «Гудзевіцкі» ці «гудзеўскі»? Мовазнавец Юры Пацюпа прапануе вярнуць традыцыйныя формы прыметнікаў
А як у вас гаварылі?
7

Čerykaŭ, а не Cherikov! 10
Навуковая падзея: даследчыца абараніла дысертацыю па вусным маўленні жыхароў Хоцімскага раёна 4
Ці кажаце вы сваім дзецям пяшчотныя словы — есьцікі, піткі, спаткі? 2

Доктар з Баранавіч стварыў унікальны руска-беларускі даведнік лекавых раслін 18
Аўто
На гродзенскай трасе паставяць разумную сістэму, каб разлічваць сярэднюю хуткасць і правяраць, ці прышпілены кіроўца 3
Уладальнікам красовераў KIA ў Беларусі прапанавалі бясплатна абнавіць аўтамабіль 1
У Мінску адкрылі для руху першы ўчастак Паўднёвай магістралі КАРТА 1

Названыя самыя «аварыйныя» краіны Еўрасаюза 8
«Беларуснафта» зробіць зарадку электрамабіляў платнай 3
Эканоміка
Выручка EPAM, на які ў Беларусі працуе 10 тысяч чалавек, вырасла да 1,84 мільярда даляраў 6
Колькі сапраўды каштуе мінімальны спажывецкі кошык у Беларусі? ІНФАГРАФІКА
Віцэ-прэм'ер Турчын: У 2019 годзе трэба вызначыцца з лёсам неэфектыўных дзяржаўных прадпрыемстваў 11
ВУП у студзені вырас на 0,7%
Меркаванні
Алег Трусаў: Моцныя і слабыя месцы «Гісторыі беларускай дзяржаўнасці» 32
Аналітыкі прапанавалі сем канкрэтных мер па ўмацаванні інфармацыйнай бяспекі Беларусі
Абмяркоўвайце!
11
Аналітык: Большасць беларусаў радзей бываюць ва ўласных бацькоў, чым Лукашэнка — у Пуціна 16
Віктар Марціновіч: Не відэаназіраннем трэба пужаць, а шукаць прычыны, з якіх людзі трацяць глузд 5
Гісторыя
Любімыя колеры могуць сказаць пра яе многае: колер сцягна напалоханай німфы
Валынь: зусім іншы край на мяжы з Беларуссю 3
Амерыканскі гангстар у Нясвіжы: карупцыя, падробка дакументаў і прастытуцыя 2
Як Быкаў стаў Быкавым: што зрабіла яго такім, якім ён быў — біяграфія 1
Дарагія рэчы: вагі з дзедавай крамы
Што беларусы чыталі пра Венесуэлу 117 год таму? Займальны факт 5
Прагулялі дзяржаву: як Радзівіл траціў на феерверкі больш пораху, чым на ваенныя практыкаванні 5
Культура
«Ток» з Палінай Рэспублікай — пра закулісныя інтрыгі Х-фактара, музычны крызіс і сына ВІДЭА 2
16 лютага Віктар Шалкевіч прэзентуе ў Мінску новы альбом
Памёр акцёр, што сыграў ашалеўшага фюрэра ў знакамітым фільме «Бункер» 5
Lifenews: Ціма Беларускіх хавае ад усіх, што стаў бацькам яшчэ ў 16 гадоў 9
Тытанічная праца рэстаўратараў і сапраўдны Януш Радзівіл: у Мастацкім музеі праходзіць выстава «Адкрыццё сапраўднага» — шмат ФОТА 1
Журы абвясціла поўны спіс прэміі «Дэбют» 1
«Круты 1918». Украінцы знялі мастацкі фільм пра падзеі, якія раней не траплялі на экран 14
Навука і тэхналогіі
Нейрасетку навучылі ствараць твар неіснуючага чалавека за некалькі секунд. І ён выглядае рэалістычна 9
У расейскіх паліцэйскіх з'явяцца суперакуляры з функцыяй распазнання асоб 3

NASA афіцыйна прызнала страту культавага марсахода Opportunity 1
Найбуйнейшы ў свеце самалёт — культавы Airbus A380 — здымаюць з вытворчасці  2
Інжынеры стварылі ложак, на якім вы не зможаце заняць чужую палову ВІДЭА 5
Гігабайты ў абмен на каханне: як атрымаць бясплатны інтэрнэт-трафік і бонусы 14 лютага 4
Амерыканскі стартап, які займаецца дастаўкай ежы на беспілотных машынах, прыцягнуў $940 мільёнаў ВІДЭА
Google Maps атрымае функцыю дапоўненай рэальнасці. Але ёй нельга будзе карыстацца занадта доўга
Каханне і сэкс
Грудзі брытанак выраслі на тры памеры за 11 гадоў 13
Як распісваюць маладых у самым прыгожым ЗАГСе Беларусі 2
Празрыста і сэксуальна: Кім Кардаш'ян у адкрытым камбінезоне пазіравала на канапе ФОТА 41
Пяшчотная, сэксуальная і грацыёзная: Пенелопа Крус у новым глянцавым фотасэце 2
У лідара гурта «Дай дарогу!» Юрыя Стыльскага знайшлося яшчэ адно пазашлюбнае дзіця 12
Футбаліст Дзмітрый Ігнаценка ў свае 30 гадоў выхоўвае шасцёра дзяцей 3
Лёгкая эратычнасць беларускамоўнай рэкламы 80-х 19
Свет
Урад Іспаніі вырашыў перанесці парэшткі Франка з «Даліны палеглых». Сям'і далі 15 дзён на выбар новага месца
Шведы прапанавалі сваю версію гібелі групы Дзятлава

Ахоўнік Парашэнкі ў Мюнхене мякка адсунуў карэспандэнта расійскага тэлеканала 7
У Пецярбургу абваліўся дах універсітэта
Украіна выпрабоўвае радыёкомплекс, які будзе блакаваць дроны

Абвінавачванне рэкамендавала прысудзіць былога кіраўніка штаба Трампа Пола Манафорта да 19 гадоў турмы 1
Меркель: Еўропа разлічвала на іншыя адносіны з Расіяй, але падзеі мінулых гадоў змянілі сітуацыю 9
Афрыканская краіна цалкам засталася без электрычнасці 8
Болтан паведаміў пра таемныя перамовы венесуэльскіх генералаў з апазіцыяй 1

Пентагон атрымае гіганцкія падводныя беспілотнікі «Касатка» 2
Афіша
У Брэсце пройдуць прэзентацыі «Справы» і «Нашай гісторыі»

Канцэрт Вайцюшкевіча ў Празе — 26 студзеня
Прэзентацыя «Палескай Бібліі» Фёдара Клімчука — 23 студзеня 1
Расклад калядных канцэртаў у Верхнім горадзе: індзі, этна, джаз, поп…
Стаяць на сваім: у Мінску зноў пройдзе кінафестываль Watch Docs Belarus 1
Галоўнае
Забраў тры пляшкі гарэлкі і даляр — жыхара Барысава арыштавалі за разбой
Урад Іспаніі вырашыў перанесці парэшткі Франка з «Даліны палеглых». Сям'і далі 15 дзён на выбар новага месца
У Пецярбургу абваліўся дах універсітэта
«Ток» з Палінай Рэспублікай — пра закулісныя інтрыгі Х-фактара, музычны крызіс і сына ВІДЭА 2
У Мазыры на Прыпяці адарвала ад берага баржу-бар ВІДЭА 2
Медыкі прывезлі на хуткай у бальніцу пацыента, а павезлі назад халадзільнік 8
У Сухараве падбіты іншым аўто легкавік перакуліўся ФОТА 1
Рэклама на NN.BY
Усяго патроху
«Цана жыцця — 10 капеек». Інвалід памёр пасля бойкі з-за спрэчкі ў чарзе ў мінскім супермаркеце 16
Афрыканская краіна цалкам засталася без электрычнасці 8
Былы гулец мінскага «Дынама»: У 1970 годзе мы прадалі матч «Зеніту», Машэраў нас пахваліў 11
Намеснік кіраўніка Акадэміі навук: Негатыўныя стэрэатыпы пра Сталіна яшчэ не выкараненыя. Каб аднавіць аб'ектыўны вобраз, трэба час 99
Рэклама на NN.BY
Прыватныя абвесткі
Свiдраванне на ваду па ўсёй Беларусi. wwd.by
Мастацкая літаратура на ангельскай мове
Антыкварныя кнігі на ангельскай мове
Прадам мёд
Травосмесь Газон Универсальный 1кг
Травосмесь Спортивный газон 1кг
Травосмесь дорожная 1кг
Травосмесь Дачный газон 1кг
Травосмесь Быстрый газон 1кг
Вика яровая 1кг
Фота / Відэа
Жонка Праляскоўскага ўзначальвае прававы аддзел БелТА — чым жыве сям’я былога галоўнага ідэолага краіны 4
У Гомелі кіроўцу таксі стала кепска за рулём — аўтамабіль пратараніў плот ФОТА
Рэклама на NN.BY
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Свет стаў бяспечнейшым
Анекдот пра дэпрэсію
Анекдот. Моўныя курсы для беларускіх чыноўнікаў
Самае чытанае
«Цана жыцця — 10 капеек». Інвалід памёр пасля бойкі з-за спрэчкі ў чарзе ў мінскім супермаркеце 16
Паглядзіце, якімі будуць станцыі 3-й лініі метро ФОТЫ 11
Лукашэнка абвясціў пра гатоўнасць аб'яднацца ўдвух з Пуціным хоць заўтра 24
Каля шматпавярховага дома ў Слуцку адбыўся выбух ФОТА 13
«Марынка выйшла не на свой урок» — сваячка забітай у Стоўбцах настаўніцы 5
Самае лайканае
11-класнік, які загінуў у школе ў Стоўбцах, быў актывістам ТБМ, размаўляў па-беларуску і насіў майку з Пагоняй ФОТЫ 44
Бацькі расказалі пра затрыманага ў Стоўбцах сына і паказалі ягоны пакой ФОТЫ 17
Феерычная дурасць: жыхар Оршы скочыў з моста ў рэчку. Але не прабіў лёду ВІДЭА 17
У Беларусі з’явіўся ўжо другі атрад расійскай «Юнарміі», якую блаславіў Пуцін 41
«Цэліў у горла»: сталі вядомыя падрабязнасці здарэння ў Стоўбцах, дзе школьнік зарэзаў настаўніцу і вучня 17
Гарачыя тэмы
Паглядзіце, якімі будуць станцыі 3-й лініі метро ФОТЫ
як вам?
11
Сяргей Міхалок трэці раз стаў татам 14
Lifenews: Ціма Беларускіх хавае ад усіх, што стаў бацькам яшчэ ў 16 гадоў 9
«Марынка выйшла не на свой урок» — сваячка забітай у Стоўбцах настаўніцы 5
У Драздах за $3 мільёны прадаецца дом, які ледзь не канфіскавалі ва Уладзіміра Япрынцава — шмат ФОТА інтэр'ераў 7
Новая загадкавая трагедыя: у Мінску загінула пяцікласніца 3
Калеснікаў: «Лукашэнка рэзка збочыў у бок гатэля, нават не зірнуўшы на Пуціна. Паміж імі няма нічога» 12
На нападніка ў Стоўбцах завялі яшчэ адну крымінальную справу
Ганна Бонд адказала Качанавай: Не трэба пра ідэалогію талдычыць 18
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28
Рэклама на NN.BY
Абмеркаванні
Павел Ас
16.02.2019 / 20:35
А дзе зліўны бачок???? Непасрэдна ўнітаз на яе месца прыйшоў :)…
metsavend
16.02.2019 / 20:29
Что касается российских пропагандистов, то их можно было, даже н…
Bac'ka Ihara
16.02.2019 / 20:21
Абажаю гэту рубрику!!!! Дзякуй! Вельмі цікавыя інтэрв’ю …
Зосім
16.02.2019 / 20:12
Valadzimir,17:39   "катаризм"   пасьля чыста фармальнага прыняць…
Котіс
16.02.2019 / 20:12
Нічога, ольгінскія, вось выбяруць Зяленскага, той перад Кадыравы…
Рэклама на NN.BY
Падзякі
Дзякуем фундатарам НН Віталю Броўку, В.Ваяйкову, Яўгену Чыгіру… 1
Дзякуем фундатарам НН Беляўцовай, П.Петруку, Ігару Хаменку, В.Палсцюку…
Дзякуем фундатарам НН Каці Вініцкай, Віялеце і Вячаславу Кавалёвым
Дзякуем фундатарам НН Віталю Броўку, А.Небераву, Д.Калядзе…
Дзякуем фундатарам НН А.Герасіменку, Богдану, В.Жыдовічу, М.Крупко, Саковічу, а асабліва Андрэю К. і чалавеку, які падпісаўся «За выкрыццё цемры»…
Даслаць навіну Падтрымай НН Рэклама на NN.BY
Версія для смартфонаў Дадатак для Android
Навіны Усяго патроху Культура Тэсты
  • Улада
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Белдызайн з rOtring
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
Кантакты
© Прыватнае прадпрыемства «Суродзічы» УНП 190786828.
Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «НН»
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх