23.09.2018 / 10:53

Топ-20 найбуйнейшых беларускіх вытворцаў малочных прадуктаў 14

Рэйтынг узначальвае прыватная кампанія Аляксандра Машэнскага «Савушкін прадукт». Фота: milknews.ru

Гандлёвыя адносіны з Рэспублікай Беларусь па-ранейшаму складаюць асноўную частку расійскага сельскагаспадарчага імпарту. Прычым, калі ў 2012—2013 гадах на Беларусь прыходзілася каля 40% расійскага сельскагаспадарчага імпарту, то ў 2015—2017 — ужо каля 80%.

Аднак, як адзначае профільны расійскі рэсурс Milknews, за першае паўгоддзе 2018 года імпарт асноўных пазіцый, акрамя сыроў, істотна скараціўся: сухога малака — на 42%, масла — на 37%, сыроваткі сухой — на 45%. Тым не менш, на мінулым тыдні прагучалі заявы пра тое, што чакаюцца канкрэтныя дамоўленасці па ўрэгуляванні спрэчак у аграпрамысловым комплексе.

Milknews сумесна з Streda Consulting падрыхтаваў рэйтынг топ-20 найбуйнейшых перапрацоўшчыкаў Беларусі за 2017 год па афіцыйнай выручцы.

Выручка прыведзеная за 2017 г. (для двух прадпрыемстваў — за 2016 г.) паводле афіцыйнай бухгалтарскай справаздачнасці кампаній.Пераразлік гадавой выручкі кампаній у долары ЗША зроблены па курсе ЦБ РБ на канец года (31.12.2017 г.). У рэйтынг не былі ўключаныя вытворцы марожанага.

1. ААТ «Савушкін прадукт»

Выручка ў 2017: $457 млн
Магутнасць перапрацоўкі: 2000 т/сут (максімальная — 3000 т/сут)

Нягледзячы на вялікую долю дзяржаўных прадпрыемстваў на беларускім малочным рынку, рэйтынг узначальвае прыватная кампанія Аляксандра Машэнскага, лідара рэйтынгу самых уплывовых беларускіх бізнесменаў па версіі «Ежедневніка». Прадпрыемства штогод перапрацоўвае больш за 700 тысяч тон малака, «Савушкін» уваходзіць у лік найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў Брэсцкай вобласці.

2. ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат»

Выручка ў 2017: $295 млн
Магутнасць перапрацоўкі: 2100 т/сут (ацэнка)

Прадпрыемства з'яўляецца самым буйным беларускім вытворцам масла і сухога абястлушчанага малака.

3. ААТ «Бабушкіна крынка»

Выручка ў 2017: $266 млн
Магутнасць перапрацоўкі: 1700 т/сут

Гэта найбуйнейшы беларускі холдынг па колькасці заводаў, які аб'ядноўвае 19 пляцовак у Магілёўскай вобласці.

4. Danone Беларусь

Выручка ў 2017: $180 млн (ацэнка)
Магутнасць перапрацоўкі: 450 т/сут

Danone прыйшоў у Беларусь амаль 10 гадоў таму. Прадпрыемствы былі створаны на базе састарэлага цэха па вытворчасці малочнай прадукцыі Пружанскага малочнага камбіната і завода, створанага на тэрыторыі ААТ «Шклоўскі масларобны завод». Danone Беларусь з'яўляецца сумесным прадпрыемствам з дзяржавай.

5. ААТ «Мілкавіта»

Выручка ў 2017: $171 млн
Магутнасць перапрацоўкі: 1000 т/сут

6. ААТ «Мінскі малочны завод № 1»

Выручка ў 2017: $158 млн
Магутнасць перапрацоўкі: 900 т/сут

З'яўляецца лідарам у вытворчасці дзіцячых малочных прадуктаў, а таксама адзіным вытворцам лактулозы ў краіне.

7. ААТ «Рагачоўскі МКК»

Выручка ў 2017: $154 млн
Магутнасць перапрацоўкі: 1400 т/сут

ААТ «Рагачоўскі МКК» — частка холдынгу «Гомельская мяса-малочная кампанія», па сумяшчальніцтве з'яўляецца найбуйнейшым прадпрыемствам па выпуску малочных кансерваў у Еўропе. Спажыўцам камбінат асабліва вядомы сваёй згушчонкай.

8. ААТ «Лідскі малочна-кансервавы камбінат»

Выручка ў 2017: $143 млн
Магутнасць перапрацоўкі: 1100 т/сут

З'яўляецца самым буйным вытворцам сухога малака ў Беларусі.

9. ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат»

Выручка ў 2017: $143 млн
Магутнасць перапрацоўкі: 1000 т/сут

Самае буйное прадпрыемства па вытворчасці сыроў у краіне.

10. ААТ «Беллакт»

Выручка ў 2017: $132 млн
Магутнасць перапрацоўкі: 700 т/сут

Адзіны ў краіне вытворца сухіх малочных прадуктаў для дзіцячага харчавання (заменнікаў груднога малака і малочных каш). ААТ «Беллакт» знаходзіцца ў Ваўкавыску.

11. ААТ «Молочный мір», Гродна

Выручка ў 2017: $127 млн

12. ААТ «Здравушка-мілк», Барысаў

Выручка ў 2017: $113 млн

13. ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат»

Выручка ў 2017: $77 млн

14. ААТ «Малако» Віцебск

Выручка ў 2017: $75 млн

15. УПП «Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат»

Выручка ў 2016: $68млн

16. ААТ «Шчучынскі масласырзавод»

Выручка ў 2017: $67 млн

17. Малочная кампанія «Наваградскія дары»

Выручка ў 2017: $62 млн

18. ААТ «Кобрынскі масларобна-сыраробны завод»

Выручка ў 2016: $62 млн

19. ААТ «Баранавіцкі малочны камбінат»

Выручка ў 2017: $61 млн

20. ААТ «Малочныя горкі»

Выручка ў 2017: $59 млн

Сярод прадпрыемстваў, якія не ўвайшлі ў рэйтынг, аналітыкі назвалі яшчэ некалькі беларускіх перапрацоўшчыкаў.

Так, у спіс прыватных кампаній (акрамя «Савушкіна прадукта») уваходзіць «Тураўскі малочны камбінат» — лідар у вытворчасці мяккіх сыроў (выручка $56 млн у 2017 годзе), і «Праймілк» — адзіны ў краіне спецыялізаваны перапрацоўшчык сыроваткі (магутнасць перапрацоўкі 200 тон/суткі, выручка $56 млн у 2017 годзе).

Акрамя Danone, які ўвайшоў у рэйтынг, у малочны рынак Беларусі інвеставалі і замежныя кампаніі.

Сярод такіх прадпрыемстваў: «Ляхавіцкі малочны завод» (быў набыты Lactalis ў пачатку 2017 году), СТАА «Верхні луг» (сумеснае прадпрыемства з расійскім дыстрыбутарам Краун Груп, спецыялізаванае ў вытворчасці мяккіх сыроў), а таксама прадпрыемствы з частковым замежным капіталам — «Белавежскія сыры» (беларускае прадпрыемства з расійскім капіталам) і «Белсыр» (беларускае прадпрыемства з польскім капіталам). У дадзены момант на ААТ «Здравушка-мілк» таксама разглядаецца магчымасць стварэння сумеснага прадпрыемства з кітайскімі інвестарамі.

1
Юрый / Адказаць
23.09.2018 / 11:12
За непавагу да роднай мовы я цалкам замяніў у рацыёне Савушкін на брэнд "Стары Менск". І вельмі задаволены якасцю іх прадукцыі
2
Юрась Беларус / Адказаць
23.09.2018 / 11:12
Вяшчальнікі па Russia заўсёды паставяць на першае месца савушкаў сасут. А па-іншаму быць ня можа!
0
да / Адказаць
23.09.2018 / 11:28
а я покупаю чисто беларуский продукт "Стары Менск", там есть и малако, и кефiр и масла
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру