president.gov.by
Усеагульнае маўчанне, якое пануе пасля ўчорашніх перамоваў на вышэйшым узроўні ў Сочы, парушыў телеграм-канал «Нязыгар».
«Лукашэнка моўчкі пакінуў Сочы. Сустрэча прэзідэнтаў працягвалася больш за 4 гадзіны. Перамовы былі цяжкімі», — адзначаюць аўтары тэлеграм-канала.
«Беларусь чакаюць перамены. Лукашэнка не будзе браць удзел у новых прэзідэнцкіх выбарах», — перадае «Нязыгар».
Пасля сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі ні адным з бакоў не было зроблена ніякіх публічных заяваў па выніках перамоваў.
Як вядома, тэлеграм-канал «Нязыгар» апошнім часам не раз распаўсюджваў яўныя фэйкі.