У Маскве прэзідэнт групы кампаній «Камп’юлінк» Міхаіл Ляшч узяты пад варту. Следчыя падазраюць яго ў махлярстве ў асабліва буйным памеры, перадае РБК.

Міхаіл Ляшч. Фота: ПРО БІЗНЕС ТВ / YouTube

Міхаіл Ляшч. Фота: ПРО БІЗНЕС ТВ / YouTube

Міхаіл Ляшч быў затрыманы 19 верасня. Як паведамляе прэс-служба кампаніі, спачатку ён быў запрошаны для дачы паказанняў, аднак пасля заканчэння размовы са следчымі быў затрыманы.

Адначасова з затрыманнем Міхаіла Ляшча ў Маскве прайшлі ператрусы ў экс-кіраўніка « Камп’юлінка» Сяргея Сульгіна.

Група кампаній « Камп’юлінк аказвае паслугі ў сферы інфармацыйных тэхналогій і кансалтынгу, займаецца стварэннем сетак перадачы даных і пастаўкай праграмнага забеспячэння і абсталявання. « Камп’юлінк» неаднаразова займаў высокія радкі ў рэйтынгах найбуйнейшых ІТ-кампаній Расіі. У рэйтынгу «Камерсанта» за мінулы год «Камп’юлінк» аказаўся на дзесятым радку: выручку кампаніі выданне ацэньвае ў 17,4 млрд расійскіх руб. (гэта каля 500 млн беларускіх рублёў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0