Нагадаем, што напрыканцы кастрычніка Моладзь БНФ разам зь незарэгістраваным «Маладым Фронтам» абвесьціла пра пачатак кампаніі «Мабільная сувязь па-беларуску». Мэта кампаніі — дамагчыся абслугоўваньня ўсіх жадаючых абанэнтаў па-беларуску.
Сёньня запрацаваў сайт кампаніі. Тут можна падпісацца пад зваротам да кіраўніцтва МТС, раздрукаваць блянк для подпісаў ды знайсьці банэры акцыі.