У суботу, 22 верасня, на 53-м годзе жыцця памёр старшыня праўлення ФК БАТЭ Анатоль Капскі.
Фота: ФК БАТЭ
Анатоля Капскага лічылі самым эфектыўным спартыўным менеджарам Беларусі ды і, мабыць, усёй постсавецкай прасторы. На тэрыторыі былога СССР складана адшукаць яшчэ адзін спартыўны праект, які пры адносна сціплым бюджэце такі доўгі перыяд паказваў б добрыя, а часам і выбітныя, вынікі.
Капскі працаваў гендырэктарам БАТЭ з чэрвеня 2005 года. У апошнія гады ў яго былі праблемы са здароўем. У жніўні 2017-га Анатоль Капскі пакінуў пасаду гендырэктара ААТ «БАТЭ» (Барысаўскага завода аўтатрактарнага электраабсталявання, кіруючай кампаніі холдынгу «Аўтакампаненты») і заставаўся старшынёй праўлення футбольнага клуба.