22.09.2018 / 13:38

22 верасня ў Мінску — лекцыя Нобелеўскага лаўрэата і паказ фільма «Кніга Ілая» па-беларуску 6

Праект «Беларускія ўікэнды» запрашае на эксклюзіўную падзею. 22 верасня ў кінатэатры velcom cinema сеткі Silver Screen адбудзецца лекцыя атрымальніка Нобелеўскай прэміі Кенета Брокмана і паказ фільма «Кніга Ілая» на беларускай мове.

Пераклад і агучка былі выкананыя кампаніяй «Кінаконг» пры падтрымцы velcom у рамках праекта «Беларускія ўікэнды».

Кенет Брокман у складзе каманды МАГАТЭ атрымаў Нобелеўскую прэмію міру ў 2005 годзе як дырэктар па бяспецы ядзерных установак гэтай арганізацыі. Прэмія была ўручана за намаганні па прадухіленні выкарыстання атамнай энергіі ў ваенных мэтах і па забеспячэнні яе прымянення ў мірных мэтах у максімальна бяспечных умовах, што з’яўлялася непасрэднай сферай дзейнасці спадара Брокмана. Гэтай жа тэме будзе прысвечаная і яго лекцыя: вучоны будзе распавядаць пра небяспеку ядзернай зброі і пра тыя намаганні, якія прадпрымаюцца, каб ядзерны апакаліпсіс на Зямлі стаў немагчымы, а таксама пра ўжыванне ядзерных тэхналогій у мірных мэтах. Акрамя таго, Кенэт падзеліцца сваімі разважаннямі пра фільм «Кніга Ілая», які чакае гледачоў пасля лекцыі.

У фільме прадстаўлена карціна сусвету, які перажыў атамную вайну. Свет навокал ператварыўся ў спаленую сонцам пустыню, людзі вядуць прымітыўнае жыццё і да смерці б'юцца за рэчы, якія раней лічыліся смеццем.

Але галоўны герой Ілай не толькі памятае час да вайны, але і валодае кнігай, якая мае сілу выправіць становішча. Аднак гэтую сілу прагнуць здабыць і іншыя, і яны не спыняцца ні перад чым, каб завалодаць ёю…

На беларускую мову фільм «Кніга Ілая» агучылі Павел Харланчук, Святлана Цімохіна, Зміцер Саладуха, Ганна Хітрык, Алесь Малчанаў, Уладзімір Глотаў.

Пачатак паказу — ў 17:00. 

Праект «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы кампаніі velcom дае наведнікам кінатэатраў Мінска і іншых гарадоў паглядзець вартыя ўвагі фільмы замежнай вытворчасці ў прафесійнай беларускамоўнай агучцы.

0
Кінаконг / Адказаць
22.09.2018 / 13:56
Спасылка на квіткі: https://silverscreen.by/afisha/lektsyya-nobele-skaga-la--299/#/
0
Pauliuk / Адказаць
22.09.2018 / 17:09
Дзякуй,  чакаў-чакаў.
1
Грязный Гарри / Адказаць
22.09.2018 / 19:16
Дэнзел Вашингтон и Гэри Олдмен по-белорусски? Крутизна! обязательно посмотрю!!
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру