Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дадаткова абмеркавалі і знайшлі рашэнне па галоўным пытанні сочынскіх перамоваў.
Адпаведная тэлефонная размова лідараў дзвюх краін адбылася па ініцыятыве расійскага боку 22 верасня пасля нарады, якая прайшла ў Мінску і дзе абмяркоўваліся вынікі беларуска-расійскіх перамоваў у Сочы, паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі.
Кіраўнікі дзяржаў ўдакладнілі шэраг пытанняў, якія напярэдадні абмяркоўваліся на перамовах у Сочы. У прыватнасці, канчаткова вырашана пытанне аб выкананні дамоўленасцяў па паступленні ў бюджэт Беларусі грашовых сродкаў ад мытных пошлін за сырую нафту і аб разліках Беларусі з кампаніяй «Газпрам» за пастаўкі прыроднага газу.