Фота MEHR Newsagency

Фота MEHR Newsagency

Колькасць ахвяр тэракту, які ўчынены сёння раніцай на вайсковым парадзе ў іранскім горадзе Ахваз, павялічылася да 24, пацярпелі 53 чалавекі, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.

Мішэнню для нападнікаў былі як вайскоўцы, што ўдзельнічалі ў парадзе, так і звычайныя гледачы. Раненні атрымалі ў тым ліку жанчыны і дзеці.

Стральба працягвалася 10 хвілін. Паводле ўдакладненай інфармацыі, агонь адкрылі чацвёра ўзброеных людзей. Двое з іх забітыя паліцыяй, яшчэ двое арыштаваныя. Адзін з затрыманых атрымаў раненне. Адказнасць за напад пакуль не ўзяла на сябе ні адна з тэрарыстычных груповак.

Іран абвінаваціў у дачыненні да тэракту амерыканскіх інструктараў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0