Пасля вяртання з Сочы Аляксандр Лукашэнка ў выходны дзень склікаў топ-чыноўнікаў на нараду. Былі запрошаныя амаль 20 чалавек уключна з прэм'ер-міністрам Сяргеем Румасам і кіраўніцай Адміністрацыі прэзідэнта Наталляй Качанавай.
Чытайте: Лукашэнка правёў нараду па выніках перамоў з Пуціным. Гаворка пра «два варыянты» паставак нафтапрадуктаў
Адметна, што на сустрэчы прысутнічаў і былы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка. Цяпер ён афіцыйна не займае аніякай высокай пасады.
Сямашка сядзеў апошнім у левым шэрагу.