Уладзімір Пуцін гатовы цалкам фінансаваць збудаванне газаправода «Паўночны паток — 2» за кошт Расіі ў тым выпадку, калі ЗША ўвядуць санкцыі супраць удзельнікаў кансорцыума, якія рэалізуюць гэты праект, паведамляе DW.

Фота: Wikimedia Commons.

Фота: Wikimedia Commons.

Пуцін праінфармаваў аб гэтых планах урад Нямеччыны падчас візіту ў Мезеберг 18 жніўня, дзе ён сустракаўся з канцлерам Ангелай Меркель (Angela Merkel), паведамляе ў суботу, 22 верасня, газета Süddeutsche Zeitung са спасылкай на інфармаваныя крыніцы.

Цяпер будаўніцтва «Паўночнага патоку — 2» ажыццяўляецца міжнародным кансорцыумам, у якім 50% належаць расійскаму «Газпрому». Сярод удзельнікаў кансорцыума — дачка BASF Wintershall, Uniper і Shell. ЗША, аднак, ужо неаднаразова пагражалі ўвесці санкцыі супраць энергетычнага сектара Расіі ў пакаранне за меркаванае ўмяшанне Масквы ў прэзідэнцкую кампанію ў ЗША ў 2016 годзе. Ад гэтых санкцый могуць пацярпець і заходнія партнёры Расіі.

Планы Пуціна па 100-адсоткаваму фінансаванню «Паўночнага патоку — 2, аднак, могуць наткнуцца на сур'ёзныя перашкоды ў Еўракамісіі, паколькі, згодна з правіламі канкурэнцыі ў ЕС, вытворца і пастаўшчык энергарэсурсаў не могуць быць адной асобай.

Уладзімір Пуцін, які заўсёды з неразуменнем ставіўся да гэтых дырэктыў ЕС, таксама з незадаволенасцю назірае за тым, як Германія, якая раней не адмаўлялася ад бізнэсу з Расіяй у газавай сферы, цяпер нечакана фарсіруе будаўніцтва тэрмінала па прыёме звадкаванага газу, куды, магчыма, будзе дастаўляцца паліва з ЗША, адзначае Süddeutsche Zeitung.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0