Сямізначны нумар пашпарта Башырава 65-й серыі заканчваецца на 294, Пятрова — на 297, а нумар Шырокава — на 323. Астатнія лічбы супадаюць.

Наступным пасля Башырава пашпарт з нумарам 295 атрымаў грамадзянін з прозвішчам Крымскі. «Фонтанка» знайшла яго згадку ў рэестры службы судовых прыставаў. У якасці месца жыхарства ён назваў Харошаўскую шашу, 76б у Маскве.

Уладальнікам пашпарта з нумарам, выдадзеным раней дакумента Башырава, з'яўляецца чалавек з прозвішчам Андрэеў. Як піша «Фонтанка», па гэтым пашпарце мужчына восенню 2016 года лётаў у Бялград. Выданне адзначыла, што ў той жа час у Чарнагорыі адбылася спроба дзяржаўнага перавароту. Андрэева таксама выявілі ў рэестры службы Судовых прыставаў — ён атрымаў штраф. Андрэеў таксама зарэгістраваны па адрасе Харошаўская шаша, 76б.

Разам з Андрэевым у Бялград лётаў чалавек па прозвішчы Пацёмкін. Згодна з Расрэестрам, пры куплі зямельнага ўчастка ў Падмаскоўі і аўтамабіля, ён таксама ўказаў месцам жыхарства Харошаўскую шашу, 76б.

Паводле «Фантанкі», адрас належыць штаб-кватэры ГРУ.

Сярод уладальнікаў гэтай групы пашпартоў «Фонтанка» ўбачыла яшчэ некалькі чалавек, якія «быццам бы ўзяліся з ніадкуль»: у іх няма старонак у сацыяльных сетках, на іх не зарэгістраваныя нерухомасць і аўтамабілі, але яны падарожнічаюць.

Напрыклад, грамадзянін Тарасаў лётаў у Стамбул 24 красавіка 2017 года і вярнуўся ў Маскву 4 мая. На гэты час прыйшоўся візіт Уладзіміра Пуціна ў Турцыю, перамовы з Рэджэпам Эрдаганам адбыліся 3-га чысла.

Яшчэ адным чалавекам, які назваў адрас рэгістрацыі Харошаўскую шашу, 76б стаў, Аляксандр Палякоў. «Фонтанка» звязалася з ім па тэлефоне. Ён сказаў, што не мае ніякага дачынення да разведкі:

— Як можна растлумачыць, што з вашым пашпартам суседнічаюць дакументы іншых асоб, якія па-ранейшаму называюць месцам жыхарства Харошаўскую шашу, 76б?

— Ну я адкуль гэта ведаю.

— То бок, гэта выпадковасць?

— Не ведаю, як гэта назваць. Проста не ведаю, што адказаць. Пытанне нават трошкі недарэчнае. Можа быць, у федэральнай міграцыйнай службе ведаюць, як такое супадзенне здарылася.

— Добра. Апошняе пытанне. Вам вядома прозвішча «Кухарук»?

— (паўза) Не.

— Справа ў тым, што на яго, які мае тую ж дату нараджэння, што і ваша, аформлены ідэнтычны вашаму замежны пашпарт.

— (паўза) Ну… Што далей? Я тут пры чым? Пытанні нейкія дзіўныя. Я нармальны грамадзянін, нічога не здзяйсняў, а вы мяне ставіце ў такое становішча, што я пачынаю апраўдвацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0