Міністэрства культуры Украіны стварыла камісію па ацэнцы кошту маёмасці Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата, паведамляе DW.
Кіева-Пячэрская лаўра. Фота: Wikimedia Commons.
Копію адпаведнага дакумента ўжо атрымаў Інфармацыйна-асветніцкі аддзел УПЦ МП.
У аддзеле занепакоеныя з-за гэтай ініцыятывы.
Прадстаўнікі УПЦ МП адзначылі, што падобныя дзеянні дазваляюць «сумнявацца ў запэўненнях кіраўніцтва ўкраінскай дзяржавы аб недапушчэнні ціску на вернікаў».