23.09.2018 / 19:05

«Наша гісторыя» хоча друкаваць больш коміксаў, шукае аўтараў 22

Эскізы комікса пра гетмана Хадкевіча, які мае з'явіцца ў 3-м нумары «Нашай гісторы», малюе Алесь Кіркевіч.

У 2-м нумары «Нашай гісторыі» публікуецца пачатак комікса «Францыск. Нараджэнне караля» (сюжэт Андрэя Скурко, малюнак Антаніны Пашкевіч). А для маленькіх чытачоў на дзіцячай старонцы малюе Кацярына Першына.

У 3-м нумары часопіса да іх дадасца комікс Алеся Кіркевіча (на фота зверху — праца над ім).

А ад 4-га нумара спадзяёмся, адродзіцца славутая «Пластыляндыя». Капітан Танака будзе падарожнічаць у розныя краі і эпохі.

Мы хацелі б распачаць яшчэ больш коміксаў. Калі хто мае ідэі і хоча маляваць, пішыце на history@nn.by; гэта наша гісторыя.

Рэд.

4
Балканскі Башта / Адказаць
23.09.2018 / 19:19
Дзве старонкі - дастаткова. Не ператварайце часопіс у чытанку.
Рэд. Вельмі многія чытачы просяць.
1
Козленок в молоке матери его / Адказаць
23.09.2018 / 19:32
Посмотрите для образцов как это делается у японцев или, что будет очень полезно - шедевральный комикс "Реквием Рыцарь-Вампир" авторства Pat Mills, Olivier Ledroit. Это будет полезно и для самообразования и понимания компоновки кадра.
5
Юрась Беларус / Адказаць
23.09.2018 / 20:40
Магу пісаць. Вельмі цікава, захапляльна, праўдзіва. Для свайго сына пераклаў з дзесятак падручнікаў. Намаляваць коміксы - наўрад ці. Рэд. Спрабуйце пісаць.
Паказаць усе каментары/ 22 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру